Затрыманьні на плошчы Незалежнасьці ў Менску, блякаваньне інтэрнэту, допыт Алексіевіч у Сьледчым камітэце. Найважнейшае за 26 жніўня
Увечары 26 жніўня АМАП разагнаў мітынг пратэсту на менскай плошчы Незалежнасьці, адбыліся затрыманьні. Акрамя таго, амапаўцы зачынілі ўсе дзьверы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены і нікога не выпускалі. Белсат паведаміў, што зьнік журналіст гэтага тэлеканалу Арцём Лява. Ён здымаў акцыю на плошчы Незалежнасьці. Прынамсі трох чалавек затрымалі ў Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрыманьні, АМАП заблякаваў людзей у Чырвоным касьцёле. Каталіцкі біскуп заявіў пратэст сілавікамУ Менску ўвечары 26 жніўня зноў назіраліся сурʼёзныя праблемы з доступам у інтэрнэт. Незадоўга да гэтага апэратар A1 папярэдзіў абанэнтаў аб магчымым істотным пагаршэньні якасьці мабільнага інтэрнэту — на патрабаваньне дзяржорганаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады зноў загадалі абмежаваць доступ у інтэрнэт у МенскуУ Сьледчым камітэце дапыталі ў якасьці сьведкі Сьвятлану Алексіевіч, нобэлеўскую ляўрэатку і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па транзыце ўлады. Допыт доўжыўся 50 хвілін. Пасьля допыту пісьменьніца паведаміла, што скарысталася правам ня сьведчыць супраць сябе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны перамагчы духам і сілай сваіх перакананьняў». Алексіевіч пабывала на допыце ў Сьледчым камітэце. ВІДЭА, ФОТАКурс беларускага рубля пасьля выбараў імкліва падае. У банкаматах валюты няма. У аддзяленьнях невялікую суму ў далярах ці эўра можна купіць, дачакаўшыся, калі хто здасьць. Курс даляра на таргах 26 жніўня вырас амаль на 5 капеек і дасягнуў гадавога максымуму — 2 рублі 64 капейкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У банкаматах валюты няма. Што адбывалася сёньня ў менскіх банках і абменьнікахБерасьцейскі прадпрымальнік Андрэй Варонін, які ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады, зьехаў з краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра Каардынацыйнай рады зь Берасьця пакінуў Беларусь пасьля ператрусаўСябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава атрымала позву для дачы паказаньняў у Сьледчым камітэце на 27 жніўня ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы за спробу «захопу ўлады». Да яе там пабывалі 5 з 6 астатніх сябраў прэзыдыюму — Максім Знак, Сяргей Дылеўскі, Павал Латушка, Лілія Ўласава і Сьвятлана Алексіевіч. Адзіная з прэзыдыюму, каго не выклікалі позвай, — Вольга Кавалькова. Але ёй, як і Сяргею Дылеўскаму, Заводзкі суд Менску 25 жніўня прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт выклікаў на допыт Марыю КалесьнікавуСтаршыню страйкаму МЗКЦ Аляксандра Лаўрыновіча арыштавалі на 10 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэпрэсіі супраць рабочых. Старшыню страйкаму МЗКЦ Лаўрыновіча арыштавалі на 10 сутакБольш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра. Сёньня звольнілі 58 актораў і супрацоўнікаў тэатру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра. Сьпіс звольненыхУ міжведамасную камісію для праверкі фактаў зьдзекаў і жорсткага абыходжаньня падчас затрыманьня грамадзян увайшлі прадстаўнікі ўсіх сілавых ведамстваў — Генпракуратуры, Сьледчага камітэту, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз. У працы камісіі таксама возьмуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура расказала, хто ўвайшоў у камісію для праверкі фактаў жорсткага абыходжаньня з затрыманыміУ менскім доме, дзе жылі Валер і Вераніка Цапкалы да эміграцыі, прайшоў ператрус. Яшчэ 20 жніўня Сьледчы камітэт наклаў арышт на кватэру Цапкалаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім доме, дзе жылі Цапкалы да эміграцыі, праводзяць ператрусДырэктар радыё «Сталіца» Алег Міхалевіч звольніўся разам з калектывам на знак пратэсту супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар радыё «Сталіца» звольніўся разам з калектывамДругі тыдзень буйныя грамадзка-палітычныя недзяржаўныя СМІ ня могуць надрукаваць свае наклады ў Беларускім доме друку. Афіцыйныя прычыны — паломка абсталяваньня або адсутнасьць расходных матэрыялаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзе зачыстка інфармацыйнага поля». Другі тыдзень Дом друку не выпускае буйных недзяржаўных газэтаўМенск гатовы да канструктыўнага дыялёгу з замежнымі партнэрамі што да ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне, але без пагрозаў і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы. Пра гэта сказаў кіраўнік МЗС Уладзімер Макей у размове са сваім італьянскім калегам Луіджы Ды Маё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу з Эўропай, але «без пагрозаў і ўмяшаньня»Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у лісьце кіраўніку МЗС Беларусі Ўладзімеру Макею заявіў аб непрымальнасьці парушэньняў правоў беларускіх грамадзянаў, а таксама пра неабходнасьць правядзеньня ў краіне празрыстых выбараў для выхаду з «маральнага і палітычнага тупіку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы заявіў пра неабходнасьць новых выбараў у Беларусі