Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура расказала, хто ўвайшоў у камісію для праверкі фактаў жорсткага абыходжаньня з затрыманымі


Сьляды міліцэйскага гвалту, пабіты жыхар Магілёва. 14 жніўня 2020 году.
Сьляды міліцэйскага гвалту, пабіты жыхар Магілёва. 14 жніўня 2020 году.

У міжведамасную камісію для праверкі фактаў зьдзекаў і жорсткага
абыходжаньня падчас затрыманьня грамадзян увайшлі прадстаўнікі ўсіх сілавых ведамстваў. Пра гэта паведамляе Генэральная пракуратура.

Там інфармуюць, што Сьледчы камітэт працягвае весьці дадатковую праверку паводле заяваў грамадзян аб прымяненьні фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў у ходзе масавых акцый.

«Мэта гэтых праверак — аб’ектыўна, поўна і ўсебакова разабрацца ў сытуацыі, вызначыць наяўнасьць альбо адсутнасьць прыкмет злачынстваў у дзеяньнях прадстаўнікоў праваахоўнага блёку пры затрыманьні, дастаўцы і зьмесьце грамадзян у ІЧУ і ЦІП пасьля іх удзелу ў масавых мерапрыемствах», — спасылаецца Tut.by на
паведамленьне Генпракуратуры.

Для каардынацыі гэтай працы пад эгідай Генэральнай пракуратуры створана міжведамасная камісія. У яе склад увайшлі прадстаўнікі Генпракуратуры, Сьледчага камітэту, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз.

У працы камісіі таксама бяруць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу, інфармуе прэс-служба.

Аб стварэньні міжведамаснай камісіі паведаміў міністар унутраных
спраў Юры Караеў на сустрэчы з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Ён таксама заявіў, што камандаў на жорсткае абыходжаньне зь людзьмі што на вуліцах, што па шляху канваяваньня, тым больш у месцах утрыманьня, ён не даваў.

Напярэдадні беларускія праваабаронцы паведамілі, што атрымалі сьведкавыя паказаньні больш як 450 пацярпелых, пацьверджаныя фота і відэа.

Нягледзячы на шматлікія і сыстэматычныя паведамленьні аб злачынствах, учыненых міліцыяй, Сьледчы камітэт не распачаў ніводнай крымінальнай справы і, адпаведна, не затрымаў і ня звольніў нікога з асобаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі і ажыцьцяўленьні злачынстваў супраць удзельнікаў мірнага сходу і выпадковых мінакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG