Марыя Калесьнікава атрымала позву для дачы паказаньняў у Сьледчым камітэце на 27 жніўня ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы за спробу «захопу ўлады».
Пра гэта яна паведаміла ў жывым эфіры Радыё Свабода.
Такім чынам, Марыя Калесьнікава стала шостым чальцом прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, выкліканым у Сьледчы камітэт на допыт.
Да яе там пабывалі Максім Знак, Сяргей Дылеўскі, Павал Латушка, Лілія Ўласава і Сьвятлана Алексіевіч.