Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу з Эўропай, але «без пагрозаў і ўмяшаньня» 


Уладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі
Уладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі

Менск гатовы да канструктыўнага дыялёгу з замежнымі партнэрамі што да ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне, але без пагрозаў і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы.

Пра гэта сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімер Макей у размове са сваім італьянскім калегам Луіджы Ды Маё.

Як гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы беларускага МЗС, бакі абмеркавалі стан двухбаковых палітычных і эканамічных адносінаў. Па просьбе міністра замежных спраў Італіі Луіджы Ды Маё, які выказаў заклапочанасьць пасьлявыбарнымі падзеяў у Беларусі, Уладзімер Макей праінфармаваў яго аб унутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне.

У прыватнасьці, беларускі чыноўнік акцэнтаваў важнасьць аб’ектыўнай і ўсебаковай ацэнкі апошніх падзеяў, запэўніўшы ў гатоўнасьці да канструктыўнага дыялёгу з замежнымі партнэрамі, але без папярэдніх умоваў і тым больш умяшаньня ва ўнутраныя справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG