Інфармацыю пра сьмерць Барыса Нямцова пацьвердзіў палітык Ільля Яшын.
Прадстаўніца Сьледчага камітэту Расеі паведаміла журналістам, што ў Нямцова было прынамсі 6 стрэлаў з машыны, і што сьледзтва разглядае ўсе магчымыя вэрсіі забойства.
У момант забойства Барыс Нямцоў быў зь дзяўчынай, якая прыехала з Украіны — ураджэнкай Кіева 1991 года нараджэньня. Сьледчыя дапытваюць яе як сьведку.
Барыс Нямцоў быў адным зь лідэраў расейскай апазыцыі, былым віцэ-прэм'ерам Расеі, а таксама актыўным крытыкам рэжыму Пуціна. Яго забойства асудзілі шэраг сусьветных лідэраў, аналітыкі зьвязваюць яго сьмерць з актыўнай палітычнай дзейнасьцю. У нядзелю, 1 сакавіка, плянавалася вялікая акцыя пратэсту.
Пуцін назваў забойства Нямцова «правакацыйным» і «заказным». Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Пятро Парашэнка напісаў: «Шок. Барыса забілі. Цяжка ў гэта паверыць. Не сумняваюся, забойцы будуць пакараныя. Рана ці позна. Сьветлая памяць».
Заява Freedom House:
«Сьмерць Нямцова — жудасны шок. Асаблівыя падазрэньні выклікае тое, што ён забіты за два дні да буйной апазыцыйнай акцыі ў Маскве. Мы смуткуем у сувязі з стратай гэтага экстраардынарнага абаронцы дэмакратыі і свабоды ў Расеі і заклікаем расейскі ўрад да адкрытага і поўнага расьсьледаваньня злачынства. Міжнародная супольнасьць будзе за гэтым пільна сачыць».
Колішні намесьнік кіраўніка расейскага ўраду Альфрэд Кох пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку забойства ў Маскве Барыса Нямцова:
«Вось зараз пачнуць вой: ды Пуціну гэтая сьмерць менш за ўсё патрэбная! Яна яму хутчэй у мінус чым у плюс... Ведаем! Мы гэтую мульку яшчэ на Паліткоўскай прайшлі! Яму шмат што ў мінус. Крадзяжы зь бюджэту. Рабаваньне народу. Вайна на Украіне. Аднак жа ён гэта робіць! Ён мае свае плюсы. Не чалавечыя. Таму вось гэтую хрэнь пра плюсы і мінусы - ня трэба, га?»
Чытайце таксама:
-
Расейская апазыцыя адмяніла марш 1 сакавіка і правядзе жалобную акцыю
-
Лябедзька пра забойства Нямцова: Не магу паверыць! Не хачу прыняць!
-
Прэзыдэнт ЗША асудзіў «брутальнае» забойства Нямцова і заклікаў да празрыстага і бесстароньняга расьсьледаваньня
-
Грыбаўскайце: «Расея скочваецца ў цемру тэрору». Міжнародныя лідэры — пра Нямцова
-
Адвакат Нямцова: Забіць маглі тыя, хто вярнуўся з гарачых кропак на паўднёвым усходзе Ўкраіны
-
Адвакат: Нямцову паступалі пагрозы ад невядомых у сацыяльных сетках
-
Былы віцэ-прэмер Расеі Кох: Пуціну шмат што ў мінус. Аднак жа ён гэта робіць!
-
Нямцоў і «Жыве Беларусь!»
-
Жывая трансьляцыя зь месца забойства Нямцова УЖЫВУЮ
-
Ілья Яшын пра сьмерць Нямцова (аўдыё)
-
Барыс Нямцоў два тыдні таму: Баюся таго, што Пуцін мяне заб’е
-
Барыс Нямцоў: У Беларусі няма імпэрскага комплексу, вы — эўрапейцы