Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька пра забойства Нямцова: Не магу паверыць! Не хачу прыняць!


Анатоль Лябедзька быў блізка знаёмы з Барысам Нямцовым, іх партыі супрацоўнічалі. Пра забойства расейскага апазыцыянэра Лябедзька напісаў у сваім фэйсбуку:

«Яшчэ зь вечара ныла сэрца. Было нейкае адчуваньне трывогi. I вось яна навiна, дзiкая i непрыймальная — забiлi Барыса Нямцова. Не магу паверыць! Не хачу прыняць!»

Палітыкі, журналісты, лідэры дзяржаваў выказваюць спачуваньні ў сувязі са сьмерцю аднаго зь лідэраў расейскай апазцыі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка напісаў:

Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце:

«Забойства Барыса Нямцова паказвае, што Расея скатваецца ў цемру тэрору»

Амэрыканская журналістка Эн Эплбаўм піша:

«Пуцін ужо абвінавачвае расейскую апазыцыю ў забойстве свайго лідэра "ў мэтах правакацыі". Здаецца, сёньня добры дзень, каб перачытаць Эмі Найт "Хто забіў Кірава?"»

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі:

«Я сустрэў Барыса Нямцова апошні раз некалькі дзён таму ў Кіеве, у гатэлі Фэрмонт. Мы паабедалі, і ён расказаў мне пра марш, які ён з паплечнікамі плянаваў правесьці ў Маскве. Зусім натуральна, я спытаў у яго, ці не баіцца ён за сваю бясьпеку ў Расеі, асабліва цяпер. Ён адказаў, што Пуцін жыве па паняцьцях і яго, як былую службовую асобу, наўрад ці пасадзяць надоўга. Я яго перапыніў, і сказаў, што ён больш павінен баяцца атруты ў келіху чырвонага віна, які ён трымаў у руках, чым арышту, але паглядзеўшы на выраз яго твару, я адразу зразумеў недарэчнасьць жарту...
Бора Нямцоў быў вельмі адважным чалавекам, неяк вельмі бесшабашным. Зь ім можна было спрачацца і не пагаджацца, але немагчыма было застацца абыякавым. Я ведаў яго зь сярэдзіны 90-х, мы часта размаўлялі, асабліва апошнімі гадамі. Пайшоў з жыцьця сябар іншых народаў і адначасова сапраўдны патрыёт Расеі, проста вельмі цікавы чалавек у краіне, якой кіруюць злосныя пасрэднасьці. Вельмі шкада...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG