Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Нямцову паступалі пагрозы ад невядомых у сацыяльных сетках


Апазыцыянер Барыс Нямцоў застрэлены ўвечары ў пятніцу ў цэнтры Масквы. Ад ран палітык памёр на месцы.

Адвакат сям’і Барыса Нямцова заяўляе, што Нямцову апошнім часам паступалі пагрозы ад невядомых у сацыяльных сетках:

«За некалькі месяцаў да сёньняшняга дня паступалі пагрозы ў сацыяльных сетках. Мы нават падавалі заяву, але рэакцыі не было», — сказаў «Інтэрфаксу» адвакат Вадзім Прохараў. Ён адзначыў, што Б. Нямцову ў сацыяльных сетках пагражалі менавіта забойствам.

«Падкрэсьлю, што гэта было некалькі месяцаў таму», — сказаў адвакат.

Колішні намесьнік кіраўніка расейскага ўраду Альфрэд Кох лічыць, што Пуцін будзе адмаўляць якую-кольвек датычнасьць да забойства Барыса Нямцова:

«Вось зараз пачнуць вой: ды Пуціну гэтая сьмерць менш за ўсё патрэбная! Яна яму хутчэй у мінус чым у плюс... Ведаем! Мы гэтую мульку яшчэ на Паліткоўскай прайшлі! Яму шмат што ў мінус. Крадзяжы зь бюджэту. Рабаваньне народу. Вайна на Украіне. Аднак жа ён гэта робіць! Ён мае свае плюсы. Не чалавечыя. Таму вось гэтую хрэнь пра плюсы і мінусы - ня трэба, га?»

Тым часам сам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў забойства Нямцова «правакацыйным» і «заказным». Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG