Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Нямцова: Забіць маглі тыя, хто вярнуўся з гарачых кропак на паўднёвым усходзе Ўкраіны


Барыс Нямцоў мітынгу ў Маскве супраць вайны ва Ўкраіне. 15 сакавіка 2014 году
Барыс Нямцоў мітынгу ў Маскве супраць вайны ва Ўкраіне. 15 сакавіка 2014 году

Адвакат Барыса Нямцова Вадзім Прохараў сказаў журналістам расейскага выданьня «Коммерсант»: «Барысу некалькі месяцаў таму нейкія адмарозкі пагражалі ў сацыяльных сетках. Нейкі адмарозак наўпрост пісаў: "Я хутка цябе грохну". Аднак я ня веру, што чалавек, які задумаў забойства, будзе кідацца такімі вось гучнымі заявамі. Мы падавалі па факце пагроз заяву ў праваахоўныя органы, але ніякіх навін ад таго часу не было. Ясна адно: ніхто з атачэньня Барыса Нямцова і яго паплечнікаў ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы. Упэўнены, што гэта палітычны матыў, прычым забойства маглі зрабіць тыя, хто вярнуўся з гарачых кропак на паўднёвым усходзе Ўкраіны».

Вадзім Прохараў таксама дадаў, што ў Сьледчы камітэт Расеі пачалі выклікаць знаёмых і паплечнікаў забітага палітыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG