Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў і «Жыве Беларусь!»


У Маскве забіты Барыс Нямцоў. У хвіліны, калі я пішу гэтыя радкі, ён ляжыць на асфальце каля Крамля, у самым цэнтры сталіцы краіны, якая ўздымаецца з кален. Ці, як пераконваюць з Крамля, ужо паднялася. Цывілізаваны сьвет з жахам глядзіць на тое, што паўстала. Пяць тысяч чалавек загінулі ва Ўкраіне, недзе ў маскоўскім СІЗА памірае лётчыца Саўчанка, і вось забіты адзін з галоўных і даўніх апанэнтаў цяперашняга расейскага рэжыму.

У канцы 90-ых ён быў першым віцэ-прэм’ерам Расеі і нейкі час лічыўся наступнікам Барыса Ельцына. Нямцоў быў дэмакратам (расейскім, канешне, дэмакратам, з характэрнымі стэрэатыпамі), але ён безумоўна адрынаў аўтарытарныя мэтады. Ва ўсялякім разе я перакананы, што калі б менавіта ён зьмяніў у Крамлі Ельцына — сёньня Беларусь на усходзе мела б іншую суседку. Магчыма, ня лепшую. Але — іншую.

А што да стэрэатыпаў... Мне даводзілася сустракацца зь Нямцовым, і аднойчы, пасьля даволі працяглай гутаркі, ён зрабіў надпіс мне на кнізе — «Жыве Беларусь!». У надпісе не было ніводнай памылкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG