«Вось зараз пачнуць вой: ды Пуціну гэтая сьмерць менш за ўсё патрэбная! Яна яму хутчэй у мінус чым у плюс... Ведаем! Мы гэтую мульку яшчэ на Паліткоўскай прайшлі! Яму шмат што ў мінус. Крадзяжы зь бюджэту. Рабаваньне народу. Вайна на Украіне. Аднак жа ён гэта робіць! Ён мае свае плюсы. Не чалавечыя. Таму вось гэтую хрэнь пра плюсы і мінусы - ня трэба, га?»
Тым часам сам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў забойства Нямцова «правакацыйным» і «заказным». Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.