Расейскі апазыцыянер Барыс Нямцоў застрэлены ўвечары ў пятніцу ў цэнтры Масквы. Ад ран палітык памёр на месцы.
Палітыкі, журналісты, лідэры дзяржаваў выказваюць спачуваньні ў сувязі са сьмерцю аднаго зь лідэраў расейскай апазцыі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка напісаў:
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце:
Забойства Барыса Нямцова паказвае, што Расея скочваецца ў цемру тэрору.
Амэрыканская журналістка Эн Эплбаўм пракамэнтавала:
«Пуцін ужо абвінавачвае расейскую апазыцыю ў забойстве свайго лідэра "ў мэтах правакацыі". Здаецца, сёньня добры дзень, каб перачытаць Эмі Найт "Хто забіў Кірава?"»
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі:
«Я сустрэў Барыса Нямцова апошні раз некалькі дзён таму ў Кіеве, у гатэлі Фэрмонт. Мы паабедалі, і ён расказаў мне пра марш, які ён з паплечнікамі плянаваў правесьці ў Маскве. Зусім натуральна, я спытаў у яго, ці не баіцца ён за сваю бясьпеку ў Расеі, асабліва цяпер. Ён адказаў, што Пуцін жыве па паняцьцях і яго, як былую службовую асобу, наўрад ці пасадзяць надоўга. Я яго перапыніў, і сказаў, што ён больш павінен баяцца атруты ў келіху чырвонага віна, які ён трымаў у руках, чым арышту, але паглядзеўшы на выраз яго твару, я адразу зразумеў недарэчнасьць жарту...
Бора Нямцоў быў вельмі адважным чалавекам, неяк вельмі бесшабашным. Зь ім можна было спрачацца і не пагаджацца, але немагчыма было застацца абыякавым. Я ведаў яго зь сярэдзіны 90-х, мы часта размаўлялі, асабліва апошнімі гадамі. Пайшоў з жыцьця сябар іншых народаў і адначасова сапраўдны патрыёт Расеі, проста вельмі цікавы чалавек у краіне, якой кіруюць злосныя пасрэднасьці. Вельмі шкада...»