У сталіцы Чэхіі прайшоў саміт "Усходняга партнэрства" Эўразьвязу. Сярод шасьці постсавецкіх краінаў да супрацоўніцтва запрошаная і Беларусь. Дэлегацыю афіцыйнага Менску чакаў мітынг пратэсту.
Саміт "Усходняга партнэрства" (фотарэпартаж)
Шварцэнбэрг сустрэўся зь беларускімі палітыкамі (фотарэпартаж)
Мітынг у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў Празе (фотарэпартаж)
Юшчанка шкадуе, што ў Празе няма Лукашэнкі
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў адказ на пытаньне карэспандэнта Свабоды пра ягоную сустрэча з Аляксандрам Лушэнкам у Гомелі 6 траўня, сказаў, што сустрэча прайшла станоўча.
Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту заклікаў да крытычнага дыялёгу зь Беларусьсю
Сваю заяву кіраўнік эўрапейскага парлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг зрабіў сёньня за некалькі гадзінаў да адкрыцьця саміту “Ўсходняе партнэрства” ў Празе, падае агенцтва АР.
Удавэнка: Украіну прынізілі, паставіўшы побач зь Беларусьсю
Ва Ўкраіне ня ўсе задаволеныя далучэньнем сваёй дзяржавы да “Ўсходняга партнэрства” Эўразьвязу. Там чакаюць ад Брусэля большага — прапановы далучыцца да самога альянсу.
Беларускі пікет у Празе завяршыўся
Пікет беларусаў каля Палацу Кангрэсаў скончыўся якраз у той час, калі ў палац пачала прыяжджаць большасьць афіцыйных дэлегацыяў. Удзельнікі пікету згарнулі транспаранты і разышліся.
Мартынава сустрэлі воклічы "Ганьба!"
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прыбыў у Палац кангрэсаў, дзе а 17-й гадзіне паводле менскага часу пачнецца саміт "Усходняга партнэрства". Калі машына з чырвона-зялёным сьцяжком спынілася каля Палацу, некалькі дзясяткаў беларусаў, якія стаць побач у пікеце, пачалі скандаваць "Ганьба!" З машыны выйшаў Сяргей Мартынаў і вельмі хутка, подбегам, накіраваўся ў будынак.
Сяргей Мартынаў сустрэўся з Бэнітай Фэрэра-Вальднэр
Беларусь і ЭЗ працягнуць цеснае супрацоўніцтва дзеля далейшага збліжэньня. Пра гэта дамовіліся падчас сустрэчы ў Празе міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і эўракамісар ЭЗ Бэніта Фэрэра-Вальднэр, перадае БелТА.
У Празе адбыўся мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю
Каля 50 чалавек узялі ўдзел у мітынгу на плошчы Палацкага ў цэнтры Прагі ў дзень адкрыцьця саміту "Усходняга партнэрства". Удзельнікі мітынгу пратэставалі супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Юлія Цімашэнка адмяніла свой візыт на саміт у Прагу
Украінскі прэм’ер Юлія Цімашэнка не прыедзе на ўстаноўчы саміт ЭЗ “Усходняе партнэрства”, нягледзячы на папярэднюю рэгістрацыю ў якасьці ўдзельніцы сустрэчы паралельна з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам, падае Польскае радыё.
Беларусь і Эўразьвяз будуць супрацоўнічаць ў энэргетыцы
Беларусь і Эўрапейскі зьвяз маюць намер разьвіваць супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры. Гэта пацьверджана Дэклярацыяй паміж урадам Беларусі і Эўракамісіяй, альтэрнатамі якой сёньня ў Празе абмяняліся міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і эўракамісар па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Шварцэнбэрг сустрэўся зь беларускімі палітыкамі
У Празе адбылася сустрэча міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Зянонам Пазьняком і Станіславам Шушкевічам.
Усходняе партнэрства, або пагроза мёртванароджанага дзіцяці
Такі артыкул зьмясьціла аўстрыйская Die Presse. Паводле выданьня, урад ЭЗ здольны прапанаваць шасьці постсавецкім краінам хіба што пустыя фразы.
Сямашка ў Празе, Лукашэнка ў Менску сустракаецца з Сурыкавым
Першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка ачоліў беларускую дэлегацыю на саміце “Ўсходняга партнэрства” ў Празе. А ў кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта, “заплянаваны шэраг працоўных сустрэчаў” у Беларусі.
Для Лукашэнкі ”Ўсходняе партнэрства” яшчэ адна “саюзная дзяржава”
Сёньня ў Празе пачынаецца саміт Эўразьвязу, прысьвечаны праграме ”Усходняга партнэрства”. Яе мэтай ёсьць больш цеснае супрацоўніцтва ЭЗ з шасьцю краінамі на постсавецкай прасторы, а таксама больш цеснай каапэрацыі паміж самімі краінамі-партнэрамі. Ці стане ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму рухавіком дэмакратычных і эканамічных рэформаў у краіне? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Юр’ем Чавусавым.
Што такое "Ўсходняе партнэрства"
Паводле праекту дэклярацыі, якая будзе прынятая на саміце "Партнэрства", яго мэта – далейшыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя рэформы паводле мадэлі Эўразьвязу, якія павінны спрыяць дабрабыту і стабільнасьці ў рэгіёне.