Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў сустрэўся з Бэнітай Фэрэра-Вальднэр


Беларусь і ЭЗ працягнуць цеснае супрацоўніцтва дзеля далейшага збліжэньня. Пра гэта дамовіліся падчас сустрэчы ў Празе міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і эўракамісар ЭЗ Бэніта Фэрэра-Вальднэр, перадае БелТА.


Падчас гутаркі быў абмеркаваны ўвесь спэктар стасункаў Беларусі з ЭЗ. Бакі абмяняліся тэкстамі дэклярацыі аб энэргетычным супрацоўніцтве.

Паводле С.Мартынава, Беларусь выступае за аб'яднаньне “былой савецкай энэргетычнай сыстэмы зь цяперашняй эўрапейскай”. Ён адзначыў, што абмеркаваны пытаньні магчымага пашырэньня супрацоўніцтва Беларусі з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця. Цягам гэтага году мяркуецца надаць Эўрапейскаму інвэстыцыйнаму банку мандат для працы зь Беларусьсю.

Бакі таксама абмеркавалі стан экспэртных перамоваў па супрацоўніцтве ў галінах энэргетыкі, транзыту, у мытнай, экалягічнай галінах, у сельскай гаспадарцы, сэртыфікацыі. Найбліжэйшым часам пачнецца дыялёг на экспэртным узроўні ў сфэры эканомікі і фінансаў.

Беларусь таксама мае намер далучыцца да электроннай сыстэмы дэкляраваньня тавараў, якая існуе ў ЭЗ. Паводле С.Мартынава, Беларусь ужо гатовая гэта выканаць, каб забясьпечыць бесьперашкодны транзыт грузаў, аднак з боку ЭЗ ёсьць пэўныя бюракратычныя праблемы. Паводле С.Мартынава, “Бэніта Фэрэра-Вальднэр пагадзілася папрацаваць дзеля вырашэньня гэтых праблемаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG