Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка шкадуе, што ў Празе няма Лукашэнкі


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў адказ на пытаньне карэспандэнта Свабоды пра ягоную сустрэча з Аляксандрам Лушэнкам у Гомелі 6 траўня, сказаў, што сустрэча прайшла станоўча.


Я спытаўся ў Віктара Юшчанкі ці не шкадуе ён, што беларускі прэзыдэнт не прыехаў у Прагу на саміт Партнэрства. Украінскі прэзыдэнт адказаў: "Шчыра кажучы, шкадую, бо я перакананы, што Беларусь павінна быць у эўрапейскіх працэсах. Месца і роля Беларусі -- вельмі важныя. Я гаварыў пра гэта сёньня з эўракамісарам Фэрэрай-Вальднэр. Я спадзяюся, што супраца зь Беларусьсю будзе актывізаваная".

"З Лукашэнкам?" -- спытаў я. "Я маю на ўвазе Беларусь і Эўразьвяз," -- адказаў Віктар Юшчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG