Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка адмяніла свой візыт на саміт у Прагу


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка
Украінскі прэм’ер Юлія Цімашэнка не прыедзе на ўстаноўчы саміт ЭЗ “Усходняе партнэрства”, нягледзячы на папярэднюю рэгістрацыю ў якасьці ўдзельніцы сустрэчы паралельна з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам, падае Польскае радыё.

Такім чынам, Цімашэнка далучылася да вялікага сьпісу тых кіраўнікоў, якіх ня будзе на форуме “27+6”. Гэта прэзыдэнты Беларусі і Малдовы Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Варонін, лідэры Францыі і Літвы Нікаля Сарказі і Валдас Адамкус, кіраўнікі ўрадаў Іспаніі і Вялікабрытаніі Хасэ Люіс Радрыгес Сапатэра і Гордан Браўн.

Афіцыйнай прычынай адсутнасьці ўкраінскага прэм’ера Юліі Цімашэнкі ў Празе названы пажар у днепрапятроўскім казіно, дзе загінулі 9 чалавек. Паведамляецца, што сёньня Цімашэнка будзе на месцы трагедыі.

Аглядальнікі адзначаюць, што гэта ўжо другая па ліку адмова Цімашэнкі ад паездкі ў ЭЗ. Адразу пасьля візыту ў Маскву пры канцы красавіка ўкраінскі прэм’ер адмяніла свой афіцыйны візыт у Польшчу. Тады прычынаю была названа неабходнасьць удзелу ў парлямэнцкіх слуханьнях па пэнсійным і бюджэтным заканадаўстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG