Галасаваньне скончылася <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-listen.gif" border=0 />

Хроніка падзеяў дня. ТЭМА ДНЯ.







Он-лайн рэпартаж з вуліцаў Менску


Л. Ярмошына: “Яўка — 75,3 адсотка”

У Цэнтральнай выбарчай камісіі адбылася прэсавая канфэрэнцыя.





“Рэвалюцыі сёньня не адбудзецца"

Свой погляд на выбарчую кампанію прапануе галоўны рэдактар аналітычнага бюлютэню кампанію БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.



Шклоўшчына: выяўленыя факты фальшаваньня выбараў

Сябра Шклоўскай выбарчай камісіі Пётар Мігурскі на знак пратэсту выйшаў зь яе складу. Ён кажа, што стаў сьведкам таго, як зьбіраліся фальшаваць вынікі выбараў.


Магілёў: назіральнік выдвараны з выбарчага ўчастка


Незалежнага назіральніка Барыса Бухеля выдалілі з памяшканьня, дзе сябры ўчастковай камісіі № 95 Магілёўскай-Кастрычніцкай акругі, падлічвалі галасы выбарцаў. Паводле назіральніка, ён спрабаваў зьняць на відэа ход падліку.


“Апазыцыі давядзецца карэктаваць яе палітычную нішу”

Свой погляд на пэрспэктывы новай плошчы і апазыцыі пасьля выбараў прапануе наш аглядальнік Віталь Цыганкоў.


“Маё волевыяўленьне было не гуляць у гэту гульню”

Напярэдадні выбараў мы прапанавалі нашым слухачам стаць грамадзкімі карэспандэнтамі Свабоды ды паведамляць пра тыя дэталі галасаваньня і выбарчага працэсу, якія не адпавядаюць закону. Сёньня з намі зьвязаўся настаўнік зь мястэчка Краснапольле Расонскага раёну Ялесь Яжэвіч і паведаміў пра тое, што ён вырашыў ня браць удзел у выбарах.


Ацэнкі аналітыкаў

Палітолягі камэнтуюць першыя вынікі выбараў і прагназуюць разьвіцьцё падзеяў.


У Віцебску зьбілі Ўладзімера Базана


Валеры Буйвал: «Выбары не адбыліся, адбыўся іх байкот”

Сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валеры Буйвал перакананы: “Сёньня можна сказаць ужо з упэўненасьцю, што байкот выбарчага фарсу адбыўся.”


На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным

Перадае нашая карэспандэнтка.


ЗАЎВАЖЫЛІ ПАРУШЭНЬНЕ? ПІШЫЦЕ НАМ!ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Выбары адбыліся ва ўсіх 110 акругах

На 18.00 яўка склада 66,7%, паведамляе БелТА.

Яўка ў рэгіёнах:

Берасьцейская вобласьць - 64,2%
Віцебская вобл. - 77,4%,
Гарадзенская вобл. - 66,8%,
Гомельская вобл. - 69,7%,
Магілёўская вобл. - 69,1%
Менская вобл. - 57,7%,
Менск - 55,9%.



Сяргей Калякін: Я лічу, яўка была намалявана


Паводле лідэра ПКБ, у назіральнікаў уражаньне, што адбываецца “сакрэтная вайсковая апэрацыя”.






У.Нісьцюк: Міжнародныя назіральнікі як палітычныя турысты

“Сёньня позна абмяркоўваць ход галасаваньня. Бо міжнародныя назіральнікі, колькі б іх ні было, выконваюць сёньня функцыю палітычных турыстаў”.


СМС-паведамленьне на нумар “Свабоды” +375 293 912 224: “Мне сёньня працоўны “Ваўкавыск будматэрыялы” паведаміў, што калі працоўныя не прагаласуюць, іх пакараюць”.




“Датэрміновае галасаваньне падарвала намаганьні ўладаў”


Ці здолеюць міжнародныя назіральнікі ўбачыць рэальную карціну ўсяго выбарчага працэсу? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.



Для некаторых назіральнікаў выбары ўжо прайшлі

Назіральніку ад АДС, Максіму Губарэвічу, на ўчастку №19 у Горадні ўдалося атрымаць акт аб правядзеньні выбараў, падпісаны адной з назіральніц.


Шклоўская выбарчая акруга: вяскоўцы не ідуць галасаваць

Сябры ўчастковых камісіяў зь Бялыніччыны й Кругляншчыны зьбіраюцца наведаць дома дзясяткі вясковых выбарцаў, якія дагэтуль не прагаласавалі.



Сацыялягічнае апытаньне: 52% за зьмены ў Беларусі

Вынікі сацыялягічнага апытаньня зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.



Выбары ў рэгіёнах: хроніка парушэньняў

Амаль тры тысячы назіральнікаў ад апазыцыйных палітычных партыяў, арганізацыяў і рухаў сачылі сёньня за ходам галасаваньня ў Беларусі.


Назіральнікі Віцебшчыны скардзяцца на парушэньні

Незалежныя назіральнікі вымушаны зьвяртацца ў органы пракуратуры, бо выбарчыя камісіі адмаўляюцца зь імі супрацоўнічаць.


Саюзныя назіральнікі парушэньняў не заўважылі

Назіральнікі ад парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі не заўважылі ніякіх парушэньняў заканадаўства ў часе галасаваньня.


Фотагалерэя: Правінцыя галасуе


Сьмерць на выбарчым участку

У Барысаве ў кропцы выязнога гандлю перад участкам для галасаваньня нумар 43 выбарчай акругі нумар 63 чалавек падавіўся шашлыком.





Фотагалерэя: Галасаваньне ў Менскай вобласьці


Апытаньне ў Менску: Якія надзеі вы зьвязваеце з гэтымі выбарамі?

Слухаць:




Апытаньне: Калі б дэпутатам сталі вы, якія праблемы хацелі б вырашыць перш за ўсё?

Слухаць:




Антусевіч: Трэць выбарцаў хоча галасаваць дома

Кандыдат у дэпутаты ад АДС Сяргей Антусевіч балятуецца ў Гарадзенскай Цэнтральнай акрузе № 50. Ён паведаміў, што на 4 выбарчым участку ў Калоскім парку, паводле афіцыйных зьвестак, запісаліся для галасаваньня дома 320 выбаршчыкаў з 900.



“Яшчэ адно фота — і будзеце выдаленыя!”


Допіс наведніка нашага сайту, назіральніка на адным з выбарчых участкаў Ясенінскай выбарчай акругі № 100 Юрася Навіцкага.




Барысаў: назіральнікі СНД адмовіліся зафіксаваць парушэньне

На ўчастку №22 ў Барысаве дзе была не дапушчаная да назіраньня давераная асоба Анатоля Букаса, пабывалі назіральнікі ад СНД.


“Выбары нельга прызнаваць празрыстымі і дэмакратычнымі”

Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў заявілі, што Палата прадстаўнікоў будзе абрана ў выніку нелегітымнага выбарчага працэсу.




Міліцыя падазрае маладафронтаўца ў крадзяжы

Сябры не змаглі яго дачакацца на прызначаным месцы сустрэчы, а пазьней высьветлілі, што затрымалі і яго падазраюць у крадзяжы. Маладафронтаўцы лічаць, што пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні перад акцыяй апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы.


Новых дэпутатаў назавуць уначы

Папярэднія вынікі выбараў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына абяцае абвясьціць а палове першай ночы.




“Якія выбары - мы ўжо іх бачылі”

Апытаньне ў Гомелі: Якія надзеі вы зьвязваеце з гэтымі выбарамі, і калі б дэпутатам былі вы, якія праблемы хацелі б вырашыць перш за ўсё?

Слухаць:




“Галоўнае, каб быў добры заробак”

Апытаньне ў Горадні: Якія надзеі вы зьвязваеце з гэтымі выбарамі? Калі б дэпутатам былі вы, якія праблемы вырашылі б перш за ўсё?

Слухаць:




Станіслаў Шушкевіч: Адзін прадстаўнік дэмпартый на 150 участкаў

Сёньня на выбарчых участках галасавалі Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Казулін і Анатоль Лябедзька.





***

Паводле зьвестак на 14 гадзін у выбарах прыняло ўдзел болей за 50% грамадзян унесеных у сьпісы для галасаваньня.

Пра гэта паведамілі ў ЦВК. Агульная яўка на 14 гадзін 28 верасьня з улікам 26 працэнтаў выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, склала 50,3 працэнта.

***

“Выбараў было многа, не памянялася абсалютна нічога”


Апытаньне ў Горадні: Ці маеце вы спадзяваньні на тое, што пасьля выбараў у краіне могуць адбыцца зьмены? Каб дэпутатам былі вы, якія праблемы хацелі б вырашаць перш за ўсё?

Слухаць:




“Ніякіх надзеяў не ўскладаю на гэтыя выбары”


Апытаньне на вуліцах Магілёва: “Якія надзеі вы зьвязваеце з гэтымі выбарамі і калі б дэпутатам былі вы, якую праблему хацелі б вырашыць перш за ўсё?”

Слухаць:






Фотагалерэя: Як галасавала сям'я Казуліных і Алесь Міхалевіч


БДІПЧ даследуе інцыдэнт у Бабруйску

Прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ Енс-Хаген Эшэнбэхер (Jens-Hagen Eschenbacher) пракамэнтаваў для Радыё Свабода заяву Лідзіі Ярмошынай пра інцыдэнт у Бабруйску, дзе назіральнікі ад АБСЭ нібыта “павалілі скрыню для галасаваньня на падлогу і білі яе нагамі”.


А. Лукашэнка галасаваў на сваім участку з малодшым сынам Міколкам























Горадня: на ўчастку ўлёткі толькі праўладнага кандыдата

Незалежны кандыдат Сяргей Кузьмянок, які балятуецца ў Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе N49, паскардзіўся на дзеяньні выбарчай камісіі ўчастку N15.

А.Лукашэнка: ”Жыцьцё апазыцыі недаўгавечнае”

"Жыцьцё цяперашняй апазыцыі і яе вярхоў недаўгавечнае. Ёй засталося літаральна, можа быць, некалькі месяцаў ці гадоў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка пасьля галасаваньня.

А. Лябедзька: апазыцыя не прызнае выбараў

На сваім выбарчым участку лідэр АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што апазыцыя не прызнае новы парлямэнт, нават калі ў ім будзе некалькі яе актывістаў.




На 12 гадзін прагаласавала 39,2% выбарцаў

Паводле ЦВК, яўка выбарцаў на 12 гадзін склала амаль 40 працэнтаў (з улікам 26% грамадзян, якія галасавалі датэрмінова).


Лукашэнка за апазыцыю ў парлямэнце. Але не цяперашнюю

А.Лукашэнка, прагаласаваўшы на выбарчым участку заявіў, што ён зацікаўлены ў прысутнасьці апазыцыі ў парлямэнце. Але не яе цяперашніх лідэраў.

Міліцыянты заблякавалі кватэру А.Фінькевіча

Міліцыянты ў цывільным знаходзяцца ў машынах ля па'езду і на лесьвічнай пляцоўцы ля менскай кватэры, якую здымае адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Артур Фінькевіч.



Міліцыя нічога не ведае пра паваленую скрыню для галасаваньня

Інфармацыя пра парушэньне закону на адным з бабруйскіх выбарчых участкаў, якое нібыта ўчынілі, паводле старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, назіральнікі ад АБСЭ пакуль не пацьвярджаецца.



Драгічын: вэртыкальшчык агітуе ў дзень выбараў

Паводле назіральніка, на выбарчым участку №5, які знаходзіцца ў будынку аддзелу сацыяльнай абароны Драгічынскага райвыканкаму, мясцовы вэртыкальшчык у інтэрвію “Грамадзкаму драгічынскаму тэлебачаньню” заклікаў выбарцаў прыйсьці і прагаласаваць за дзейнага дэпутата Ўладзімера Здановіча.

СМС-паведамленьне на нумар “Свабоды” +375 293 912 224:
“Ёсьць такiе краiны, дзе на выбары можна прыйсцi без пашпарту,з другiм якiм пасвечанем i прагаласаваць. Дзянiс”




Прагаласавалі больш за 2 мільёны выбарцаў

На 10 гадзін прагаласавала 29,9% выбарцаў. З улікам датэрміновых. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Ярмошына: “Назіральнікі АБСЭ скінулі скрыню для галасаваньня і білі яе нагамі”

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвінаваціла назіральнікаў ад АБСЭ ў парушэньні закону на выбарчых участках. Прэтэнзій да назіральнікаў ад СНД у спадарыні Ярмошынай няма.



У акруговай камісіі бюлетэні друкавалі на ксэраксе

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляюць, што назіральнік ад Партыі БНФ у акруговай камісіі Каліноўскай выбарчай акругі №108 Менску зафіксаваў, як старшыня акруговай камісіі №108 друкавала бюлетэні для галасаваньня на ксэраксе.

"У панядзелак яшчэ людзі ня ведалі пра датэрміновае галасаваньне"

На Гарадзеншчыне з 13 выбарчых акругаў у сямі выбары безальтэрнатыўныя. Назіральнікі адзначаюць, што сёлета, як ніколі раней, агучваецца высокая лічба тых хто прагаласаваў датэрмінова, хаця дагэтуль невядома, колькі канкрэтна людзей узялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні на Гарадзеншчыне.

Сытуацыю ў Менску будзе кантраляваць 40 камэраў

Міліцыя ўсталявала ў Менску дадатковыя 40 відэакамэраў – заявіў кіраўнік сытуацыйна-апэратыўнага штаба МУС Яўген Полудзень. "Мы гатовыя забясьпечыць парадак і не дапусьціць зьдзяйсьненьня злачынстваў"



Кандыдата ў дэпутаты не аказалася ў сьпісах

Незалежны кандыдат у дэпутаты Сяргей Кузьмянок прыйшоў галасаваць на 28-ы выбарчы ўчастак у Горадні, але не знайшоў сябе і жонку ў сьпісах выбаршчыкаў.



Назіральнікі сьведчаць пра прымус на датэрміновым галасаваньні

Каардынатар назіральнікаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Бухвостаў паведаміў пра першыя зафіксаваныя парушэньні.

В.Гарбачоў: “На ўчастках зьявіліся “ціхары” з Менску”

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе №62 Віктар Гарбачоў паведаміў “Свабодзе”, што на выбарчых участках у горадзе зьявіліся так званыя “ціхары” з Менску.




С.Калякін: «У ноч на суботу падмянілі бюлетэні»

«Пра гэта кажа высокі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова як у цэлым па рэспубліцы, так і па маёй акрузе. Наколькі нам вядома, у ноч зь пятніцы на суботу была праведзена замена бюлетэняў, таму датэрміновае галасаваньне — гэта фора для прадстаўнікоў улады».




А.Бухвостаў: нічога не зьмянілася

"Гэта ўсё ў стылі, які існуе ў Беларусі, калі ўсім спрабуюць уцерці акуляры, што нібыта, ёсьць нейкія зьмены, што мы ўсім даем роўныя правы, але ніякіх роўных правоў няма".


Датэрмінова прагаласавала больш за 26% выбарцаў

З 23 па 27 верасьня датэрмінова прагаласавала болей за 26% выбарцаў. Гэта нашмат больш, чым на папярэдніх выбарах Палаты.


















“Гэтыя выбары наўрад ці могуць быць прызнанымі Захадам”


Былы палітвязень Аляксандар Казулін заявіў Свабодзе, што Захад, верагодна, не прызнае цяперашнія беларускія выбары.“Аднак можа быць ухвалены цэлы шэраг зьмякчальных момантаў, якія адзначалі б нейкі пазытыў, дасягнуты на гэтых выбарах".



За пяць дзён датэрміновага галасаваньня прагаласавала больш за 26% выбарцаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прагназуе агульную яўку 60—70 працэнтаў.

Паводле Выбачага кодэксу, каб выбары адбыліся, павінна прагаласаваць болей за 50% выбарцаў.

У выбарах у Палату прадстаўнікоў удзельнічаюць 70 кандыдатаў з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмсілаў. 32 дэпутаты дзейнай Палаты прадстаўнікоў зноў балятуюцца ў парлямэнт. За дэпутацкія мандаты спрачаюцца і 59 жанчын.


Новы рэкорд датэрміновага галасаваньня

“Усіх гнаць на датэрміновыя выбары!”

Прагаласавалі ўжо паўмільёна

Датэрміновае галасаваньне: назіраньне ўсьляпую

Выбаршчыкі і пасьля галасаваньня ня памятаюць імёнаў кандыдатаў

"Пакуль барацьба ідзе за загадзя вызначаны нуль”

Адныя за байкот, другія за ўдзел...