Сяргей Кузьмянок убачыў на ўчастку агітацыйныя матэрыялы іншага кандыдата -- старшыні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі -- плякат і ўлёткі. «А дзе ж тады мае?» -- пацікавіўся спадар Кузьмянок. «Сказалі – зьняць»,-- быў адказ. Тады запатрабаваў, каб зьнялі і матэрыялы Антоненкі.
Паводле С.Кузьмянка, з камісіі патэлефанавалі ў гарвыканкам, а не ў акруговую камісію, пасьля чаго матэрыялы Антоненкі былі таксама зьняты.