У акце на імя старшыні камісіі назіральніца паведамляе, што фактаў парушэньня на выбарах не зафіксавана. Там стаіць сёньняшняя дата й подпіс — Сьвістун. Максіму Губарэвічу гэтая папера патрапіла а 14:50, калі да канца галасаваньня яшчэ заставалася больш за 5 гадзін.
Я папрасіў пракамэнтаваць гэты факт Сяргея Мальчыка, які ўжо не адзін год зьяўляецца назіральнікам на розных выбарах.
Мальчык: “Камісіі да назіральнікаў зьвярталіся й раней, калі складалі нейкі агульны пратакол, што на ўчастку ўсё без парушэньняў, і прапаноўвалі яго ў канцы выбараў падпісваць назіральнікам. Як правіла, на ўчастках 1-2 назіральнікі ад дэмакратычных арганізацый, а астатнія ад БРСМ, Саюзу вэтэранаў і г.д. Такім чынам, ствараецца ўражаньне, што за выбарамі ўвесь час назірае вялікая колькасьць людзей. І такімі заявамі камісія перастрахоўваецца: калі незалежныя назіральнікі напішуць нейкія пратаколы, то потым старшыня камісіі пакажа некалькі падобных актаў, якія сьведчаць, што ўсё адбылося без парушэньняў”.