“Аднак можа быць ухвалены цэлы шэраг зьмякчальных момантаў, якія адзначалі б нейкі пазытыў, дасягнуты на гэтых выбарах. І гэта можа даць магчымасьць да нейкіх крокаў для паляпшэньня адносін зь Беларусьсю. Думаю, што наўрад ці эўрапейцы пойдуць на поўнае прызнаньне гэтых выбараў, таму што гэта было б поўнай здрадай беларускай дэмакратычнай супольнасьці, растоптваньнем надзеі беларусаў на нейкую сваю будучыню. Таму гэта ў прынцыпе немагчыма. Але ёсьць пазыцыя гандлю, калі могуць быць адзначаныя нейкія посьпехі, ужытыя больш гладкія фармулёўкі.
Нам вельмі важна каб апазыцыя, дэмакратычныя сілы засталіся суб’ектам перамоваў з Эўразьвязам і ЗША, каб яны ўдзельнічалі ў дыялёгу паміж Беларусьсю і Захадам. Тады многія пытаньні можна будзе вырашаць у справе паляпшэньня адносін Беларусі з Эўразьвязам і ЗША. Калі прыбраць апазыцыю з гэтага поля, то можна даць Лукашэнку індульгенцыю”.