Normal 0 Валер Карбалевіч: "Праблема ў тым, што паняцьце "прызнаньне выбараў" вельмі няпэўнае, і розныя палітычныя сілы ўкладаюць у яго розны зьмест" . "Дзьве інстытуцыі будуць прымаць рашэньні: назіральнікі АБСЕ і кіраўніцтва Эўразьвязу. Я згодны, што хутчэй за ўсё высновы назіральнікаў АБСЕ будуць "гумавымі": з аднаго боку ёсьць пэўны прагрэс, а з другога -- не адпавядалі выбары эўрапейскім стандартам. А ўжо ЭЗ, кіруючыся і геапалітычнымі меркаваньнямі, будзе прымаць рашэньні.
Аляксандар Класкоўскі: “Рэвалюцыі сёньня не адбудзецца” “Шэраговы грамадзянін, нават калі ён не у захапленьні ад дзейнай улады, разумее, што нічога ня зьменіцца і гэта ня той выпадак, калі трэба перці на ражон. Сёньняшняя плошча адлюстроўвае сёньняшні стан беларускага грамадзтва. Ёсьць невялічкая групка актыўных праціўнікаў ўлады і апалітычная, апатычная маса”.

Віталь Сіліцкі: "З боку Захаду ёсьць палітычная замова на нармалізацыю"
Віталь Цыганкоў: “Апазыцыі давядзецца карэктаваць яе палітычную нішу” “Уявім, што дэпутатам стане Алесь Міхалевіч , выгнаны з БНФ. Ягоныя прыхільнікі, а іх амаль палова Фронту, спытаюць - дык хто ў нас у партыі лідэр? Калі ніхто ня пройдзе, то гэта таксама паўплывае, але крыху інакш. Тады шмат што будзе залежыць ад таго, якімі будуць адносіны афіцыйнага Менску з Захадам, ці адносіны больш менш наладзяцца, ці працягнецца адліга ці зараз і скончыцца.”
Віктар Марціновіч: “Цікавасьць да выбараў ня вельмі вялікая”. “Гэтая кампанія была празрыстая настолькі, што яе не было бачна. Адзінае што рабіла яе кампаніяй - гэта агітацыя за папярэдняе галасаваньне. Пра гэта казалі паўсюль: была агітацыя на вуліцах, у грамадзкім транспарце. Пра іншыя тэмы не казалі ані апазыцыйныя, ані праўладныя кандыдаты. У маёй акрузе за ўсю кампанію я не атрымаў у сваю паштовую скрыню ніводнай улёткі. Такога не было ніколі”