Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фондавых рынках ЗША зафіксавалі новае значнае падзеньне


© Shutterstock
© Shutterstock

На фондавых рынках ЗША ўдзень у чацьвер зафіксавалі новае падзеньне. Валятыльнасць застаецца высокай, і інвэстары мяркуюць, што падзеньне можа прадоўжыцца, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прамысловы індэкс Доў-Джонса зьнізіўся на 1,032.89 пункта, або на 4,15 адсотка, упаўшы да адзнакі 23,860.46.

Зьніжэньне індэкса Standard & Poor’s (500 пунктаў) склала 100,58 пункта; бягучы ўзровень — 2,581.08 пункта. Індэкс Nasdaq упаў на 274,83 пункта (3,9 адсотка) — да ўзроўню 6,777.16 пункта.

Як паведамлялася раней, напярэдадні амэрыканскія біржы адкрыліся ростам на фоне стабілізацыі рынкаў пасьля трохдзённых хваляваньняў. Эўрапейскія рынкі таксама дэманстравалі рост.

Панядзелак, 5 лютага: Dow і S&P 500 страцілі больш як 2% за дзень

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG