Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачалася сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

Паседжаньне пачалося каля 17:30. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Дар’я Аліфэр, прэс-сакратар экс-прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.

Сустрэча праходзіць у «Прэзыдэнт-гатэлі». У ёй прымаюць удзел прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні, прадстаўнік Украіны Леанід Кучма і прадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў.

Напярэдадні сустрэчы адбываліся паседжаньні працоўных падгрупаў па палітычных, гуманітарных пытаньнях і пытаньні бясьпекі. Паседжаньне групы па эканамічных пытаньнях не праводзілася.

Перад пачаткам паседжаньня з прадстаўнікамі трохбаковай кантактнай групы сустрэўся міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей. Як паведамляе распаўсюджаны ведамствам прэсавы рэліз, «абмяркоўваліся асобныя арганізацыйныя і тэхнічныя пытаньні працы кантактнай групы і працоўных падгрупаў».

Уладзімер Макей пакінуў «Прэзыдэнт-гатэль» каля 16:00 без камэнтароў для прэсы.

Да сустрэчы 16 чэрвеня прыцягнутая адмысловая ўвага пасьля фактычнага зрыву перамоваў 2 чэрвеня. Тады, са спасылкай на крыніцы, блізкія да перамоваў, паведамлялася, што паседжаньне пакінуў прадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў. А прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні неўзабаве падала заяву пра адстаўку. Вядома, што ў хуткім часе Тальявіні на перамовах заменіць аўстрыйскі дыплямат, імя якога пакуль не называецца.

Леанід Кучма патлумачыў прычыну зрыву перамоваў тым, што Расея настойвае на ўключэньні ў працэс трохбаковых перамоваў прадстаўнікоў асобных раёнаў Данбасу.

«Расея ведаеце на чым настойвае? Што фармат павінен быць не трохбаковы, які зацьвердзілі лідэры „нармандзкага фармату“ — Трохбаковая кантактная група. А яны хочуць — Трохбаковая група плюс прадстаўнікі асобных раёнаў Данбасу. Мы з гэтым пагадзіцца ня можам», — заявіў Леанід Кучма 10 чэрвеня ў інтэрвію Інтэрфакс-Украіна.

Прадстаўнікі так званых ЛНР і ДНР рэгулярна прымаюць удзел у перамовах як кансультанты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG