Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка памілаваў магілёўскага дэпутата


Былы дэпутат Магілёўскага гарсавету Дзьмітры Бірукоў, які ўзначальваў ЖРЭУ Кастрычніцкага раёну Магілёва, вызвалены ад крымінальнай адказнасьці пасьля рашэньня Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Бірукоў знаходзіўся пад вартай зь лістапада 2014 году. Яго абвінавачвалі ў карупцыі: па вэрсіі сьледзтва, з 2011 па 2012 год ён сыстэматычна злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі, нанёсшы шкоду камунальнаму прадпрыемству больш як на 11 млн рублёў.

У 2015 годзе Бірукоў зьвярнуўся да прэзыдэнта з просьбай аб памілаваньні. Яна была задаволеная пад канец зімы гэтага году.

«Ён не аспрэчваў фактаў зьдзяйсьненьня злачынстваў і цалкам кампэнсаваў нанесеную камунальнаму прадпрыемству шкоду», — сказала старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласьці Алена Шумейка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG