Міністэрства працы Беларусі прыняла пастановы аб падвышэньні ад 1 траўня бюджэтаў пражытковага мінімуму (PDF) і мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (PDF).
У сярэднім на душу насельніцтва першы паказьнік БПМ будзе складаць 206,58 рублі (было 199,32 рублі, рост на 3,64%), а МСБ для працаздольнага насельніцтва — 437,85 рублі (было 420,6 рублі, рост на 4,1%).
Таксама ад 1 траўня ў Беларусі вырасьце памер працоўных пэнсіяў.
БПМ разьлічаны такі: 206,58 рублі — у сярэднім на душу насельніцтва; 229,78 рублі — для працаздольных; 157,5 рублі — для пэнсіянэраў; 199,75 рублі — для студэнтаў; 132,98 — для дзяцей да 3 год; 183,35 рублі — для дзяцей 3–6 год; 223,91 рублі — для дзяцей 6–18 год.
МПБ такі: 437,85 рублі — для працаздольнага насельніцтва; 342,56 рублі — для пэнсіянэраў; 322,41 рублі — для студэнтаў; 277,73 рублі — для дзяцей да 3 год; 359,22 рублі — для дзяцей 3–6 год; 370,38 рублі — для дзяцей 6–18 год; 340,56 рублі — для сям’і з чатырох чалавек; 369,99 рублі — для маладой сям’і з трох чалавек.
Каля 560 тысяч беларусаў ня могуць забясьпечыць свае базавыя патрэбы і захаваць здароўеБелстат
Паказьнікі разьлічваюцца асобна для розных групаў насельніцтва. БПМ — сума грошай для задавальненьня патрэбаў чалавека і захаваньня здароўя, паказьнік выкарыстоўваецца для аказаньня адраснай сацыяльнай падтрымкі малазабясьпечаным і абгрунтаваньня дзяржаўных гарантыяў, для разьліку сацыяльных пэнсіяў і выплатаў. МСБ — выдаткі на набыцьцё тавараў і паслугаў для задавальненьня асноўных фізыялягічных і сацыяльна-культурных патрэбаў, выкарысоўваецца для прагназаваньня зьменаў узроўню жыцьця і разьліку сацыяльнай падтрымкі кштвлту льготных крэдытаў і субсыдыяванага будаўніцтва жытла.
Далёка не ва ўсіх беларусаў дастаткова грошай, каб адпавядаць гэтым паказьнікам. Менш за БПМ маюць каля 5,9% беларусаў (паводле Белстату на IV квартал мінулага году), малазабясьпечанымі лічацца 4,2% хатніх гаспадарак. То значыць, каля 560 тысяч беларусаў ня могуць забясьпечыць свае базавыя патрэбы і захаваць здароўе.