Газэта The Washington Post вяртаецца да справы памерлага ў 2009 годзе ў турме расейскага адваката Сяргея Магніцкага. Напярэдадні было заяўлена, што асобы, якіх Магніцкі вінаваціў у махлярстве, набылі на скрадзеныя грошы нерухомасьць.
Ніжэй – пераклад публікацыі.
Уільям Браўдэр, амэрыканскі інвэстар, на якога працаваў памерлы ў 2009 годзе ў сьледчым ізалятары адвакат Сяргей Магніцкі, заявіў, што асобы, прычынныя да зьнікненьня 230 мільёнаў даляраў, валодаюць дарагой нерухомасьцю ў Расіі, Чарнагорыі і Дубаі.
Абвінавачаньні былі абнародаваныя праз ролік на YouTube і праз заяву ў сьледчы камітэт пракуратуры Расеі, да якой прымацаваны банкаўскія дакумэнты і дакумэнты на нерухомасьць.
“Інфармацыя настолькі відавочная, што калі Расея працягне адмаўляць тое, што здарылася, то заходнім лідэрам проста немагчыма будзе глядзець на прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева як на дзейнага галаву дзяржавы”, – заявіў Браўдэр, кіраўнік інвэстыцыйнага фонду Hermitage Capital, які апошняга паўтара году спрабуе дамагчыся раскрыцьця прычын сьмерці Магніцкага.
“Гэта паваротны для Расеі момант”, – заявіў Браўдэр.
Паводле амэрыканскага інвэстара, у расейскіх лідэраў ёсьць выбар: або адкрыта асудзіць вінаватых, падарваўшы давер цэлай арміі карупцыянэраў-чыноўнікаў, або надалей адмаўляць той факт, што Магніцкі стаў ахвяраю змовы, і тым самым страціць давер міжнароднай супольнасьці.
У панядзелак прадстаўнік падатковага камітэту Расеі адмовіўся ад камэнтароў.
Справа Магніцкага атрымала шырокі розгалас у сьвеце. У ЗША, Эўропе і Канадзе наклалі санкцыі на нерухомасьць і актывы 60 расейскіх чыноўнікаў, замяшаных у махінацыі.
Усё пачалося ў 2007 годзе, калі міліцыя правяла ператрус у двух офісах фонду Hermitage Capital і канфіскавала дакумэнты і штампы. Праз год Магніцкі выявіў, што кампаніі былі перададзеныя ва ўласнасьць іншым людзям (Браудер ўпэўнены, што кампаніі былі ўкрадзеныя), і гэтыя людзі падалі дакумэнты на вяртаньне падаткаў на суму 230 мільёнаў даляраў. Вяртаньне было аформленае празь дзень, а грошы пераведзеныя ў банк, які пазьней спыніў сваё існаваньне.
Прадстаўнікі абвінавачаньня заяўляюць, што грошы паступілі на рахунак у банку Credit Suisse ў Швайцарыі. Праз гэты рахунак была аплачана купля нерухомасьці ў Дубаі для некалькіх чыноўнікаў з падатковага ведамства. Кіраўніца ведамства Вольга Сьцяпанава таксама купіла сабе дом на беразе мора ў Чарнагорыі і пабудавала шыкоўны, адзначаны прэміямі за дызайн, дом у прэстыжным маскоўскім прымесьці.
Браўдэр заяўляе, што фонд Hermitage Capital прасачыў шлях 43 мільёнаў даляраў з 230. Сьцьвярджаецца, што падатковым чыноўнікам дапамагалі афіцэры міліцыі, якія праводзілі ператрусы ў офісах фонду, а пазьней бралі ўдзел у арышце Магніцкага. Пасьля гэтага арышту яны атрымалі павышэньне і былі ўзнагароджаныя. Браўдэр заявіў, што больш як 100 чалавек у Расеі падалі інфармацыю, датычную справы.
Магніцкі быў арыштаваны ў лістападзе 2008 году пасьля таго, як паведаміў уладам аб махінацыі. Адваката абвінавацілі ў тым, што ён сам рыхтаваў гэтую махінацыю. Не атрымліваючы неабходнай мэдычнай дапамогі, Магніцкі памёр у турме ў лістападзе 2009 году. На думку Браўдэра, адваката забілі.
Расейскі суд назваў у 2009 годзе падатковае вяртаньне незаконным, аднак пракуроры настоялі на тым, што службоўцаў падманным шляхам прымусілі правесьці тую апэрацыю. Мяркуючы з усяго, нават частка зь незаконна атрыманых сродкаў не была вернутая.
Сьцяпанава, якая сьцьвярджала была, што іх супольны з мужам гадавы даход не перавышае 40 тысяч даляраў, пакінула падатковы камітэт адразу пасьля ўгоды з фондам Hermitage. Аляксей Навальны, заўзяты антыкарупцыйны блогер, паведаміў, што Сьцяпанава працуе цяпер у дзяржаўнай кампаніі, якая займаецца дастаўкамі прададзенай расейскай зброі. Прадстаўнік гэтай кампаніі не пацьвердзіў у панядзелак таго факту, што Сьцяпанава працуе ў іх.