Віктар Крываль 15 дзён трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага, на ягоную думку, арышту і на знак пратэсту супраць указу прэзыдэнта №760, паводле якога ад 1 студзеня 2008 году прадпрымальнікам будзе забаронена наймаць на працу не сваякоў.
В.Івашкевіч, В.Гарбачоў і В.Крываль адбывалі 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня.
Іх выпусьцілі крыху раней тэрміну сканчэньня пакараньня.