Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы птушак пацярпелі ад разьліву мазуту на Кубані і ў анэксаваным Расеяй Крыме


Выратаваная птушка
Выратаваная птушка

У Краснадарскім краі Расеі валянтэры выратавалі больш за дзьве тысячы птушак пасьля разьліву мазуту.

Пра гэта паведаміў апэратыўны штаб рэгіёну. У пасьце сказана, што ў Анапе і Цямрукскім раёне выратавалі больш за 2100 птушак, 1500 зь іх знаходзяцца ў цэнтрах рэабілітацыі. Валянтэры, якія ў Краснадарскім краі ратуюць птушак і адмываюць іх ад мазуту, паведамілі, што не спраўляюцца з аб’ёмам працы.

За апошнія суткі да іх паступіла 1116 птушак. Прыкладна столькі ж да іх паступала за першыя два тыдні.

«Сытуацыя крытычная: птушкі ў мазуце, задыхаюцца, застаючыся ў скрынках без дапамогі. Працы хопіць для ўсіх, на ўсю ноч і заўтрашні дзень», — пішуць валянтэры.

Паводле звестак МНС Расеі, у ноч на другое студзеня адбыўся новы выкід мазуту ля берагоў Анапы.

Акрамя таго, як паведамляе расейскае ведамства, у анэксаваным Крыме на беразе знайшлі два ўчасткі, якія таксама былі забруджаны мазутам.

Першы ўчастак знаходзіцца ў Керчы, каля гарадзкога пляжу, каля 1,8 км даўжынёй. Другі знаходзіцца каля возера Табечык — 2,1 км.

На месцы забруджваньня працуюць 150 чалавек і 48 адзінак тэхнікі, паведамілі ў расейскім МНС.

Танкеры «Волгонефть-239» і «Волгонефть-212», якія перавозілі каля дзевяці тысяч тон мазуту, 15 сьнежня пацярпелі крушэньне ў Керчанскай пратоцы, у выніку чаго разьліўся мазут.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG