Цяпер рэабілітацыю колішнія палітычныя зьняволеныя пасьля выезду зь Беларусі змогуць прайсьці ў некалькіх краінах.
«Гэта значыць, гэта будзе магчыма ня толькі ў Польшчы, Літве ці Грузіі, але і ў іншых краінах, дзе ёсьць значная беларуская супольнасьць», — удакладніў Аляксей Лявончык.
Сёньня для пацярпелых і рэпрэсаваных працуюць 8 прытулкаў — у Батумі, Вільні, Уроцлаве, Сопаце, Варшаве.
«Акрамя таго, каманда ByHelp працягвае дапамагаць былым палітвязьням зь легалізацыяй і базавай інтэграцыяй (складаныя выпадкі мы перадаём партнэрам)», — адзначыў Лявончык.
У рэабілітацыі фонд супрацоўнічае з BySol, Службай хуткай гуманітарнай дапамогі, часткай якой зьяўляецца супольна з BySol і яшчэ зь дзьвюма арганізацыямі, якія прасілі ня згадваць іх назваў.
Зьвярнуцца ў пытаньнях дапамогі і рэабілітацыі можна па кантактах у Telegram: @michas_help, @byhelp_info.
Раней фонд BySol абвясьціў, што павялічыць выплаты палітвязьням.
Форум