Тое, што замежных турыстаў у Польшу прыяжджае ўсё болей можна без аніякіх дасьледаваньняў заўважыць на вуліцах Варшавы, Кракава, Торуня ці Вроцлава. Паводле афіцыйных дадзеных, за першыя тры месяцы бягучага году Польшчу наведалі на 20% больш замежнікаў, чым летась. Калі перавесьці на лічбы, дык цягам першага кварталу, заходнюю суседку Беларусі наведалі амаль 12 мільёнаў турыстаў.
Польшчу наведваюць больш немцаў, чым палякаў – Нямеччыну.
Польская турыстычная арганізацыя напярэдадні зрабіла шэраг фільмаў, якія рэклямуюць краіну за мяжой. Паводле гэтых ролікаў, прыкладам, польскія горы ўвогуле ня горшыя за Альпы, а польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора – гэта паўночная Рыў’ера.
Аднак цікава, што побач зь некранутай прыродай ці добрай сеткай мабільнай сувязі, у рэкляме Польшчы абавязкова выкарыстоўваецца гісторыя. Сярэднявечныя замкі, Грунвальд ці першая эўрапейская канстытуцыя.
Найвялікшыя варшаўскія гатэлі аб’ядналі свае намаганьні і таксама зрабілі рэклямныя ролікі Варшавы, якія ў хуткім часе будуць узмоцнена дэманстравацца ў CNN і BBC. Вось што паведаміла нашаму радыё прадстаўніца гатэлю “Марыёт” спадарыня Агнешка.
(Прадстаўніца “Марыёт”: ) “Для нас важна, каб у Варшаву прыяжджалі больш бізнэсоўцаў, якія могуць спыніцца ў дарагіх гатэлях. Таму пэўную суму ад кожнага рахунку мы пералічваем у адмысловы фонд. За гэтыя грошы былі зьнятыя некалькі фільмаў пра Варшаву, і цяпер яны будуць дэманстравацца па сусьветна вядомых тэлеканалах”.
Што да беларусаў, дык яны наведваюць перадусім Кракаў, кракаўскі аквапарк, а таксама ў сэзон – Закапанэ, дзе езьдзяць на лыжах.
Да павялічэньня колькасьці замежных турыстаў спрычынілася таксама ўзмацненьне канкурэнцыі на рынку авіяперавозчыкаў. Апошнім часам у Польшчы зьявіліся прынамсі дзьве танныя авіялініі, з дапамогай якіх можна паляцець, прыкладам, у Лёндан і назад менш чым за 100 даляраў.
Але галоўнае, як кажуць адмыслоўцы, у тым, што самі палякі ўжо не атаясамліваюцца на Захадзе, толькі як людзі з торбамі, што гандлююць на кірмашах у Нямеччыне, Аўстрыі ды іншых краінах. А значыць і Польшча ў вачох замежнікаў выглядае больш вартаснай краінай. Краінай, якую папросту варта наведаць.