У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня лічаць, што харчовы рынак Беларусі не залежыць ад польскай бульбы: яе доля вагаецца ў межах 3–4% ад агульнай колькасьці бульбянога рынку.
Супрацоўнік беларускай дзяржаўнай інспэкцыі карантыну расьлінаў Аляксандар Піскун кажа, што цяпер можна чакаць рэгулярных скандалаў вакол харчоў: жорсткія патрабаваньні Эўразьвязу вымушаюць новых сяброў гуляць паводле агульных правілаў.
(Піскун: ) “Бурая кальцавая гніль уяўляе патэнцыйную небясьпеку пры вырошчваньні бульбы, калі насеньне ідзе на пасадку. І тычыцца гэта пераважна будучага ўраджаю. Але тэрміны пасадкі выйшлі, а двайное выкарыстаньне бульбы — прыкладам, насеннай пад відам харчовай — забароненае. Наколькі я ведаю, літоўцы не купляюць пасадачнага матэрыялу ў палякаў, бо ў польскіх гадавальніках ёсьць асяродак пошасьці бактэрыяльных захворваньняў. Таму гэта прэтэнзіі хутчэй не Літвы, а Эўразьвязу”.
Загадчык лябараторыі Інстытуту бульбаводзтва Іван Калядка кажа, што кальцавая гніль — галоўны вораг бульбы ва ўсім сьвеце і небясьпечная для здароўя людзей і быдла.
(Калядка: ) “Кальцавая гніль лічыцца на сёньняшні дзень і ў Эўразьвязе, і ў нас, і ва ўсім сьвеце карантынным аб’ектам. І таму завоз сьвежых клубняў з гэтай нагоды абмяжоўваецца, высоўваюцца санкцыі. І правільна робіць Літва, што забараняе ўвоз. Калі знаходзяць прыхаваную форму заражанасьці, так званую лятэнтную форму, тады ўжываюцца санкцыі”.
Адмыслоўцы запэўніваюць, што Беларусь не купляе ў Польшчы насеннай бульбы, бо хапае сваёй. Але ці ня ў кожнай харчовай краме прадаюцца польскія паўфабрыкаты з бульбы — перадусім марожаная бульба-фры і бульбяныя аладкі. Акрамя традыцыйнай варшаўскай фірмы “Хортэкс”, на паліцах шырокі выбар прадукцыі фірмы з гораду Лемборг. Гаворыць Іван Калядка:
(Калядка: ) “У Польшчы пабудаваны буйны завод у вытворчасьці паўфабрыкату-фры. Там жа вырошчваюць пэўныя гатункі, прыдатныя для гэтых мэтаў, якія не даюць карычневай афарбоўкі, утрымліваюць неабходную колькасьць сухога рэчыва, нізкарэдукавальных цукраў.У палякаў ёсьць сыравіна і вытворчасьць. І сваю прадукцыю яны пастаўляюць ня толькі ў Беларусь, а і ў Заходнюю Эўропу”.
(Карэспандэнт: ) “Сетка рэстарацыяў “Макдональдз” у Менску таксама купляе бульбу ў Польшчы. Ці азначае гэта, што беларускія гатункі не адпавядаюць харчовым патрабаваньням?”
(Калядка: ) “Мы працавалі з “Макдональдзам”, рабілі незалежную экспэртызу нашых гатункаў у Нямеччыне. Ёсьць прыдатныя гатункі. Але прадстаўнікі “Макдональдзу” ня хочуць нечага мяняць; сыстэма ўжо адпрацаваная, і яны лічаць, што для іх гэта эканамічна апраўдана”.
Як паведаміў спадар Калядка, імпарт бульбы ў Беларусь адбываецца ў пэўны сэзон. Якраз цяпер у краіну паступае маладая бульба, вырашчаная ў Міжземнамор’і — у Марока і на поўдні Гішпаніі. Але купіць яе можа ня кожны: кіляграм каштуе болей за пяць тысяч рублёў. Тым часам па беларускіх вёсках езьдзяць перакупшчыкі, якія скупляюць у сялян рэшткі леташняй бульбы па 100–150 рублёў за кіляграм. А ўжо на рынках яна прадаецца ў 4–5 разоў даражэй.