Для кіраўнікоў многіх адкрытых акцыянэрных таварыстваў паведамленьне пра магчымасьць увядзеньня “залатой акцыі” стала сумнай навіной. Дырэктар менскага бровару “Аліварыя” Мікалай Дудко ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што для ягонага прадпрыемства “залатая акцыя” — рэч непажаданая.
(Дудко: ) “Для кагосьці гэта добра: я ведаю, ёсьць такія, хто сам прасіў увесьці “залатую акцыю”. Камусьці гэта непатрэбна. У нас вялікіх праблемаў няма, таму і ўвядзеньне гэтай акцыі непажадана.У кожнай канкрэтнай сытуацыі трэба ацэньваць: добра, альбо, наадварот, гэта дрэнна для заводу. Нам гэтая мера непатрэбная, у нас усё склалася нядрэнна, зараз рыхтуемся да сэзону”.
У Міністэрстве эканомікі запэўніваюць, што “залатая акцыя” будзе ўводзіцца толькі ў надзвычайных сытуацыях — прыкладам, калі на прадпрыемстве некалькі месяцаў запар ня плацяць заробку.
(Супрацоўнік дэпартамэнту маёмасьці: ) “Гэта будзе адбывацца індывідуальна: чохам ніякага права “залатой акцыі” ня ўводзіцца. Можа хтосьці ня згодзіцца, можа сур’ёзныя аргумэнты высуне супраць гэтага…”
Эканаміст Сяргей Балыкін, у сваю чаргу, мяркуе, што сваім правам дзяржава будзе карыстацца актыўна: напаўстратных акцыянэрных таварыстваў у краіне хапае. Але пашырэньне правоў улады на недзяржаўных прадпрыемствах, на думку Балыкіна, зусім адвадзіць ад Беларусі замежных інвэстараў.
(Балыкін: ) “Дзяржава можа ўводзіць гэтую акцыю ня толькі на прадпрыемствах зь дзяржаўнай доляй уласнасьці, але на любых аб’ектах, якія колісь ёй належалі. І “залатая акцыя” пашырае правы ў тым пляне, што ад гэтага часу прадстаўнік улады зможа ня толькі накладаць вэта на рашэньні органаў кіраваньня прадпрыемства, але і даваць загады, якія будуць мець абавязковы характар. Такім чынам, замежныя інвэстары, убачыўшы, што дзяржава спрабуе распараджацца ўласнасьцю, якая ёй не належыць, будуць абыходзіць Беларусь бокам”.
Пра неабходнасьць адмены права “залатой акцыі” ў Беларусі неаднаразова выказваліся экспэрты Міжнароднага валютнага фонду. З гледзішча МВФ, магчымасьць увядзеньня ўладамі “залатой акцыі” ёсьць асноўнай прычынай, чаму ў Беларусі адзін з самых нізкіх сярод краінаў СНД узровень наўпроставых замежных інвэстыцыяў на чалавека. Зь іншага боку, як лічаць у МВФ, злоўжываньне “залатой акцыяй” усьлед за згортваньнем інвэстыцыяў можа пацягнуць зьніжэньне тэмпаў эканамічнага росту ў краіне.
Ад 1991 году ў Беларусі прыватызавана больш за тры тысячы аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці, і менавіта для наноў створаных акцыянэрных таварыстваў пагроза ўвядзенья “залатой акцыі” паўстала найбольш рэальна. Самае буйное ўмяшальніцтва дзяржавы ў гаспадчыя справы, на думку экспэртаў, адбылося на Барысаўскай швейнай фабрыцы. “Залатой акцыяй” адкарэктавалі працэсы прыватызацыі на менскай фабрыцы “Камунарка” і на акцыянэрным таварыстве “Беллакт”. Цяпер жа чакаюцца захады адносна менскай трыкатажнай фабрыкі “Алеся”.