Паляк, якія вяртаецца ў сваю краіну, прыкладам, зь Нямеччыны ці кожнай іншай краіны Эўразьвязу, можа везьці практычна любую колькасьць тавараў для ўласнага карыстаньня. У прынцыпе, мытны кантроль на польска-нямецкай мяжы ўжо скасаваны.
Выключэньне, гэта – алькаголь і цыгарэты. Аднак і ў выпадку гэтых тавараў абмежаваньні, хутчэй, сымбалічныя, бо наўрад ці нехта будзе везьці завялікую колькасьць алькаголю ці цыгарэтаў. Увозіць у Польшчу з краінаў Эўразьвязу дазваляецца 110 літраў віна, 110 літраў піва, 10 літраў моцных алькагольных напояў і 800 цыгарэтаў.
Пасьля 1 траўня паляк не павінны плаціць таксама падатак на дададзеную вартасьць за ўжываныя аўтамабілі, набытыя ў краінах Эўразьвязу. Дагэтуль застаецца, аднак, акцызны падатак, які складае ад 3% у выпадку амаль новых аўтамабіляў і нават 65%, калі машына старая. Паводле спэцыялістаў, ужываныя аўтамабілі павінны ў хуткім часе патаньнець.
Што тычыцца ўвозу тавараў з краінаў – усходніх суседзяў Польшчы, дык тут сытуацыя больш складаная.
Беларус, які едзе ў Польшчу, можа раз на месяц свабодна ўвезьці ў гэтую краіну 1 літар моцнага алькаголю і 250 цыгарэтаў.
Апрача гэтага, адна асоба можна везьці розныя тавары, незалежна ад таго, колькі яны важаць, на суму ня больш за 175 эўра. За ўсё, што каштуе больш, трэба плаціць мыта. Гэтыя абмежаваньні ня тычацца тых, хто жыве ў Польшчы і хто едзе праз гэтую краіну транзытам.
Што да харчоў, дык як паведамілі нашаму радыё на памежным пераходзе ў Кузьніцы Беластоцкай, гэта залежыць ад таго, куды едзе канкрэтная асоба. Паводле правілаў, падарожнік можа мець столькі харчоў, каб яму хапіла да канца падарожжа. А ў кожнага, як вядома, розныя патрэбы.
Адметна, што даведацца аб правілах увозу тавараў зь Беларусі ў Польшчу было даволі цяжка. Нават дасьведчаныя польскія мытнікі ня памятаюць выпадкаў, каб беларусы везьлі ў Польшчу харчы, тэхніку ці нешта іншае.
(Супрацоўніца мытні: ) “У Польшчу беларусы нічога апрача алькаголю і цыгарэтаў не вязуць, таму я вельмі зьдзіўленая вашым пытаньнем. Мы ў штодзённай працы амаль ніколі не сутыкаемся, каб беларус увозіў у Польшчу, скажам, тэлевізар, пральны парашок ці харчы, таму нават ня памятаем, якое за гэта мыта. Вязуць перадусім ад нас у Беларусь”, – паведаміла радыё СВАБОДА супрацоўніца мытні ў Бялай Падлясцы.