Віктар Івашкевіч распавёў, што ў міліцыі ў яго сканфіскавалі 15 сьцягоў і некалькі значкаў з надпісамі “За Свабоду”. Праўда, зь яго ж слоў, усяго было раздадзена моладзі больш за 50 сьцягоў і яны па чарзе то ў адным, то ў другім месцы пачыналі лунаць на Замкавай гары ў той час, калі войска Тэўтонскага ордэну штурмавала Наваградзкі замак (інсцэніроўка падзей 1394 года). Усяго было затрымана 15 чалавек, усіх даставілі ў райаддзел міліцыі. Віктар Івашкевіч заявіў у міліцыі, што гэта ён арганізатар гэтае акцыі. Таму і пратакол склалі толькі на яго.
Дату суда над Віктарам Івашкевічам пакуль не прызначылі.
Дату суда над Віктарам Івашкевічам пакуль не прызначылі.