“Беларусь ёсьць геаграфічна вельмі блізкай для Эўразьвязу й адначасна вельмі далёкай з-за той ізаляванасьці, у якую завёў краіну рэжым Лукашэнкі”, — лічыць Крысьціна Галях. Калі ж курсу ізаляцыі пачне прытрымлівацца Захад, уводзячы бясконцыя эканамічныя санкцыі, то гэта “нанясе вялікую шкоду грамадзтву” — акрамя таго, Беларусь будзе “яшчэ больш зьвязаная з Расеяй”.
“Чым хутчэй мы, эўрапейцы, пачнем разбураць гэтую ізаляцыю, тым больш зможам дапамагчы беларусам”, — мяркуе Крысьціна Галях.
“Востра актуальнай” назваў беларускую тэму й міністар замежных справаў Нямеччыны Франэк-Вальтэр Штайнмаер, які разам зь іншымі міністрамі замежных справаў вялікай васьмёркі прыбыў у Маскву, каб абмеркваць шэраг найважнейшых для міжнароднай супольнасьці пытаньняў. У размове з журналістамі маскоўскага выданьня “Коммерсантъ” і нямецкімі мэдыямі Штайнмаер заявіў, што ўнутры вялікай васьмёркі ёсьць розныя ацэнкі беларускай сытуацыі, “аднак гэта не прычына, каб не займацца гэтай краінай”. Паводле Штайнмаера, “сытуацыя ў Беларусі мае істотнае значэньне для ўсіх партнэраў з васьмёркі.
У прынятай учора ў Маскве выніковай заяве міністраў вялікай васьмёркі Беларусь згадваецца на апошняй, шостай старонцы дакумэнту — у разьдзеле “Іншыя пытаньні”.