Згодна з рашэньнем швайцарскага ўраду, 37 вышэйшым беларускім чыноўнікам са сьпісу Эўразьвязу на чале з А.Лукашэнкам забаронена ўяжджаць у Швэйцарыю і перасякаць яе тэрыторыю. Акрамя таго, іх рахункі і ўласнасьць на тэрыторыі краіны будуць арыштаваныя ў выпадку, калі яны будуць знойдзеныя.
Распараджэньне прадугледжвае, што асобы і ўстановы, якія займаюцца абслугоўваньнем рахункаў беларускіх службовых асоб або маюць аб іх інфармацыю, павінны неадкладна паведаміць аб гэтым у адпаведныя дзяржструктуры. Швайцарыя лічыцца краінай, у якой асаблівая ўвага надаецца захаваньню банкаўскай таямніцы.
Аналягічнае рашэньне адносна беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і парушэньні правоў чалавека, было ўхваленае раней Эўразьвязам і ЗША.
Тым часам Мін''юст Беларусі выступіў са сваёй прававой ацэнкай рашэньня Эўразьвязу, у якім заяўлена, што прымаючы візавыя санкцыі у адносінах да А.Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў, Эўразьвяз нібыта парушыў нормы міжнароднага права, Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека ААН, устаноўчыя дакумэнты Рады Эўропы.
Мін''юст Беларусі нагадаў краінам Эўразьвязу, што “Беларусь мае даўнія прававыя традыцыі і ўжо ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529 года замацавала нормы аб недатыкальнасьці асобы, прэзумпцыі невінаватасьці, выкананьні закона, чаго ў тыя часы яшчэ не мела фэадальная Эўропа”. Міністэрства юстыцыі Беларусі такім чынам запатрабавала скасаваньня візавых санкцыяў Эўразьвязу.