Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч пайшоў у адпачынак, але застаецца ў Баранавічах


Любоў Лунёва, Менск Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне на “хіміі” у Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, ад сёньняшняга дня знаходзіцца ў адпачынку.

Прадстаўнікі адміністрацыі спэцкамэндатуры прапанавалі апазыцыянэру пайсьці ў адпачынак і паабяцалі, што адпусьцяць яго нарэшце ў Менск. Але абяцаньня не стрымалі. Яны патлумачылі палітыку, што пэўны час ён мусіць знаходзіцца ў Баранавічах.

Мікола Статкевіч ня мае заўвагаў наконт парушэньня ўнутранага распарадку. Нягледзячы на гэта, яму не дазвалялі наведваць сям’ю ў Менску. Больш за паўтара месяца апазыцыянэр правёў у ізаляцыі ў часе выбарчай кампаніі і калі адбываліся масавыя вулічныя акцыі апазыцыі. У часе інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Міколу Статкевіча, як і Паўла Севярынца і Андрэя Клімава, трымалі ў ізаляцыі.

Мікола Статкевіч перакананы, што цяперашняя забарона выклікана тым, што ўлады ня хочуць, каб апазыцыянэр быў у Менску 3 ліпеня.

(Статкевіч: ) “Мне ўвесь час казалі, што ёсьць каманда зьверху выправіць мяне аж на 20 дзён у Менск. Калі я ўвечары прыйшоў, каб зноў зарэгістравацца ў камэндатуры, мне паведамілі, што я, безумоўна, застаюся ў адпачынку, але ў Баранавічах і, магчыма, мяне адпусьцяць у Менск 4 ліпеня. Відаць, таму, што 3 ліпеня гэты спадар выходзіць на адкрытую прастору і немагчыма, каб ён знаходзіўся на адкрытай прасторы ў той час, калі ў Менску буду знаходзіцца і я.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG