Камэнтуючы візыт вэнэсуэльскай дэлегацыі ў Менск і заплянаваную на 23 ліпеня сустрэчу Аляксандра Лукашэнкіі з Уга Чавэсам, “Gazeta Wyborcza” піша, што Вэнсэсуэла мае намер аб’яднаць намаганьні міжнароднай супольнасьці ў барацьбе супраць ЗША, а гэтая прапанова “знайшла разуменьне, прыкладам, у Мікалая Чаргінца - кіраўніка міжнароднай камісіі беларускага савету рэспублікі”.
“Беларускі рэжым ужо некалькі гадоў спрабуе разьвіваць супрацоўніцтва з краінамі Паўднёвай Амэрыкі, дзе найважнейшыя партнэры Менску – Куба і Вэнэсуэла – менавіта лідэры гэтых краінаў першыя павіншавалі Лукашэнку зь перамогай у сакавіцкіх выбарах”, - піша газэта.
Штодзёньнік падае словы беларускага апазыцыянэра Андрэя Саньнікава, які назваў будучую сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Вэнэсуэлы “спробай дыктатараў стварыць уласны інтэрнацыянал”.
Між тым газэта беларусаў Польшчы “Ніва” у сёньняшнім нумары ў матар’яле “Манэўры” піша, што галоўная мэта самых буйных расейска-беларускіх манэўраў, што скончыліся напярэдадні – навучыцца разам абараняць межы расейска-беларускай дзяржавы, якой, як адзначае газэта, “юрыдычна быццам бы няма, а ваяваць за яе ўсё адно трэба”.
“Разабрацца ў гэтым для чалавека, недасьведчанага ў сучаснай і абавязкова мінулай палітыцы Расеі немагчыма. Хаця, калі глянуць глыбей, дык што сёньняшняя, што ўчорашняя палітыка Расеі практычна не зьмянілася за апошнія трыста гадоў. Асабліва ў дачыненьні да бліжэйшых суседзяў”, -- напісала беластоцкая “Ніва”.