Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Ірану ня пусьцяць на чэмпіянат сьвету па футболе?


Радыё Свабода 75 дэпутатаў Эўрапарлямэнту ініцыявалі забарону на ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу прэзыдэнту Ірану Махмуду Ахмадзінэджаду за ягоныя антыізраільскія выказваньні.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту таксама заклікалі ФІФА не дапускаюць яго на чэмпіянат сьвету па футболе ў Нямеччыну, дзе будзе гуляць зборная Ірану.

Тым часам у Вене працягваюцца шматбаковыя кансультацыі краін сяброў Рады Бясьпекі ААН і Нямеччыны наконт спрэчнай ядзернай праграмы Ірану.

Міністар замежных спраў Ірану Манушэр Матакі заявіў, што ягоная краіна гатовая да перамоваў са Злучанымі Штатамі аб сваёй ядзернай праграме, аднак не адмовіцца ад ўзбагачэньня ўрану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG