Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы ўкраінскі пасол узначаліў антытэрарыстычны цэнтар


Радыё Свабода Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайка ўзначаліў антытэрарыстычны цэнтар.

Учора прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сваім указам звольніў пасла ў Беларусі Валянціна Налівайчанку. Спадар Налівайчанка быў прызначаны на гэтую пасаду ў сьнежні летась, у Менск прыехаў у лютым сёлета, даверчыя граматы ўручыў Аляксандру Лукашэнку 13 сакавіка. Спадар Налівайчанка фактычна кіраваў дыпляматычным прадстаўніцтвам Украіны ў Беларусі крыху болей за два месяцы.

Сёньня на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны зьявіўся ўказ аб прызначэньні Валянціна Налівайчанкі першым намесьнікам старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны – кіраўніком Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG