Нагадаем, 26 траўня, на першым пленарным паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі НАТО спадар Мілінкевіч выступіў перад парлямэнтарамі й адказаў на шэраг іхных пытаньняў.
Сёньняшні дзень візыту пачаўся з інтэрвію, якое лідэр аб’яднанай апазыцыі даў для трох тэлеканалаў, у тым ліку для “Эўраньюс”. Таксама ў яго адбыліся сустрэчы з Жанам-Франсуа Тэралем, дырэктарам “Кантынэнтальнай Эўропы”, установы пры міністэрстве замежных справаў Францыі, а таксама з экспэртамі й палітолягамі, якія займаюцца праблемамі Ўсходняй Эўропы.
(Мілінкевіч: ) “Вельмі простае пытаньне ад усіх зыходзіць: прайшлі выбары, былі пратэсты, што далей думае рабіць дэмакратычная кааліцыя? А па-другое, кажуць: а як мы можам вам дапамагаць? Ну, і тут, я лічу, даволі лёгка адказваць, таму што патрэбная маральная, палітычная падтрымка. А звычайна, калі кажам пра канкрэтную падтрымку — то грамадзянская супольнасьць, мас-мэдыі й рэпрэсаваныя”.
Паводле спадара Мілінкевіча, фактычна вырашанае пытаньне з падтрымкай рэпрэсаваных студэнтаў. Ён вызначае таксама яшчэ адну важную мэту візыту ў Парыж і асноўную тэму размоваў з эўрапейскімі палітыкамі:
(Мілінкевіч: ) “Сёньня, я лічу, надзвычай важна — гэта змаганьне за незалежнасьць Беларусі. Бо яна пад пагрозай, і можа так стацца, што барацьба за дэмакратыю будзе другаснай у параўнаньні з барацьбой за існаваньне сваёй краіны. І вельмі важна тут быць, таму што палітычная роля Парлямэнцкай Асамблеі НАТО велізарная. Гэта прадстаўнікі дзясяткаў парлямэнтаў, з усіх краінаў. І нам важна, каб яны нас падтрымалі, калі можа завагацца лёс беларускай незалежнасьці”.