Незалежны дэпутат гарсавету Алесь Чыгір сьцьвярджае, што Вячаслава Сьвізунова ягоны начальнік Сяргей Нікіцін зьвінаваціў у невыкананьні загадаў, сваволі, незьяўленьні на нарады. Спадар Чыгір спрабаваў пераканаць дэпутатаў, што неабходна адкласьці разгляд пытаньня з прычыны адсутнасьці на сэсіі Вячаслава Сьвізунова, — але марна. Дэпутаты не пагадзіліся й аднагалосна прынялі бок генэральнага дырэктара гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
У тэлефоннай гаворцы Вячаслаў Сьвізуноў, камэнтуючы рашэньне сваіх калегаў, зазначыў, што гэтак сыстэма выштурхоўвае іншароднае цела, якім зьяўляецца ён. “Я ведаю свае правы і буду за іх змагацца”, — кажа спадар Сьвізуноў.
Вячаслаў Свізуноў, былы старшыня гарадзкіх суполак Партыі БНФ, БГК, БАЖ, выдавец і рэдактар незалежнай газэты “Крынічка Бабруйская” быў прызначаны дырэктарам жылкамунгасу Ленінскага раёну Бабруйска ў сакавіку 2005 году. У лістападзе 2005 году спадар Сьвізуноў са згоды дэпутатаў Бабруйскага гарсавету быў адхілены ад дырэктарства. У студзені 2006 году гарадзкі суд прызнаў звальненьне незаконным і сваёй пастановай аднавіў яго на пасадзе дырэктара.