Спадар Сурыкаў таксама заявіў, што яму не зразумелыя разважаньні афіцыйнага Менску наконт таго, што згодна з саюзнымі дамоўленасьцямі цана на газ для Беларусі павінна быць роўная ўнутрырасійскаму паказчыку.
"Адзіная цана на газ, якая выходзіць з адзінай газатранспартнай сыстэмы, – гэта зразумела. Але газ з розных газатранспартных сыстэм – зусім іншая справа. Саюзная дамова – дамовай, а эканоміка – эканомікай”, – заявіў расейскі пасол.
Гаворачы пра двухбаковыя стасункі, Аляксандар Сурыкаў сказаў, што "хаця стаўленьне ў Беларусі да Расеі самае дружалюбнае, але існуе паняцьце нацыянальнага сувэрэнітэту, і некаторыя дзяржавы і іхныя лідэры дастаткова балюча ставяцца да гэтых пытаньняў, нават на стыках з эканомікай".
Расейскі пасол выказаў таксама сваё стаўленьне да прыватызацыі “Белтрансгазу”, сказаўшы: "Я не разумею, якое дачыненьне да нацыянальнага сувэрэнітэту мае, умоўна кажучы, кавалак жалеза, закапаны ў зямлю (гэта мы гаворым пра газавую трубу). Сувэрэннасьць і прысутнасьць замежнай кампаніі на рынку – гэта дзьве розныя рэчы".
Паводле ўражаньня Аляксандра Сурыкава, беларусы і расейцы "вельмі падобныя", але "беларусы больш падобныя да сельскай часткі расійскага насельніцтва. У Расеі вясковае насельніцтва больш патрыярхальнае, ураўнаважанае, чым гарадзкое... Беларусы таксама спакойныя, і мне ў іх гэта падабаецца..." – дадаў расейскі пасол.