Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Быкаў: “Рэжым на Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 4 сьнежня ў розныя гады мінулага.

“Вольная Беларусь” у 1917 годзе паведамляе з Украіны: “Генэральны Сэкрэтарыят мае гэтымі днямі выдаць цыркуляру з выпадку таго, што дзе-якія установы адмаўляюцца разумець дзелавыя паперы, напісаныя па-украінску. У цыркуляры будзе паказано, што на Украіні мова украінская ёсьць дзяржаўная і таму усе дзяржаўныя установы павінны спаўняць сваё дзелаводзтва на украінскай мові. Праўда, што украінскае дзелаводзтва павінно праводзіцца ні раптоўна, а паволі павэдлуг таго, як гэта магчыма пры ціперашнім стані умення украінскае мовы чыноўнікамі”.

“ЛіМ” у 1957 годзе знаёміць з рэцэнзіяй на спэктакль “Сьвятло з Усходу” ў тэатры імя Якуба Коласа: “У яго першай карціне на сцэне паяўляецца Ленін. Гэта цалкам адпавядае ўнутранаму ладу п’есы, яе сутнасці. Менавіта так і ўяўляецца пачатак актыўных рэвалюцыйных дзеянняў рабочага класа ў Беларусі... А.Трус, знайшоўшы некаторае знешняе падабенства і ўласцівыя Владзіміру Ільічу рухі і інтанацыі, імкнецца як мага больш выразна данесці да гледача ленінскае слова, напоўненае глыбокім зместам і натхняючым пачуццём”.

“Белорусская деловая газета” ў 1997 годзе дае слова Васілю Быкаву, які піша: “Рэжым у Беларусі ўсталёўваецца “ўсур’ёз і надоўга”, гэтая ўлада ні на якія стасункі, ні на якія правы чалавека не будзе зважаць. І тут важна, каб незалежныя СМІ не мелі залішніх ілюзіяў ацалець з дапамогай кампрамісаў. Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі. Гэта трэба памятаць тым, хто яшчэ мае голас, хто не знямеў у гэты драпежны час. І пакуль яшчэ ёсць каму слухаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG