Намесьнік кіраўніка абласной філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора па тэлефоне сказаў, што ў гэтым доме знаходзіцца юрыдычны адрас філіі:
“У доме цяпер чатыры супрацоўнікі КДБ (адзін зь іх з кінакамэрай), гаспадыня кватэры Зінаіда Шуміліна і двое панятых. Прадстаўнікі КДБ прад’явілі ордэр на ператрус, які падпісаў пракурор вобласьці спадар Палавінка.
Ні мне, ні кіраўніку гарадзкой арганізацыі АГП Андрэю Толчыну яны не дазволілі прысутнічаць пры ператрусе. Супрацоўнікі КДБ сказалі нам, што праверка ідзе ў рамках справы, якая заведзеная супраць гомельскай арганізацыі “Маладога фронту”. Наколькі я ведаю, ніякага дачыненьня да гэтага адрасу “Малады фронт” ня мае.