Ініцыятыва прысвоіць новым вуліцам імёны Янкі Брыля і Льва Сапегі зыходзіла ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Яго кіраўнік Алег Трусаў гаворыць, што ў такіх выпадках усё пачынаецца з ліста на імя Міхаіла Паўлава – старшыні гарвыканкаму:
«Мы напісалі зварот да яго наконт вуліц Сапегі і Брыля: па Сапегу дзесьці на пачатку году, па Брылю – вясной. Наконт Сапегі адказ прышоў вельмі хутка – вырашым пытаньне. А наконт Брыля было доўгае маўчаньне. Тады мы сабралі па Брылю велізарную колькасьць подпісаў з усёй Беларусі. Гэтыя лісты ўвесь час ішлі на імя Паўлава. І ў выніку мы атрымалі і Сапегу, і Брыля».
За прысваеньне новым вуліцам імён славутых беларусаў прагаласавалі 37 з 44 дэпутатаў. Цікаўлюся, як галасаваў Уладзімер Краўчанка – галоўны лекар адной зь менскіх стаматалягічных паліклінік, дарэчы, бацька намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Пяткевіч. Ён цьвердзіць, што падтрымаў прапанову:
«Ну як жа я мог галасаваць інакш, калі я – намесьнік старшыні камісіі ў справе пераназоўваньня? І ў некаторых пытаньнях шмат было маёй асабістай ініцыятывы».
Карэспандэнт: «Спадар Краўчанка, дык, ці можна казаць пра тое, што ўзяты курс будзе працягвацца?»
Краўчанка: «Безумоўна. Мы будзем адзначаць менавіта беларускіх выбітных дзеячоў, тых людзей, якія маюць свой унёсак у разьвіцьцё самастойнасьці Беларусі, якія адстойвалі інтарэсы Беларусі, якія былі асьветнікамі».
Уладзімер Краўчанка гаворыць, што таксама вырашана пераназваць вуліцу Берсана, што ля Чырвонага касьцёлу, у вуліцу Эдварда Вайніловіча. Дэпутат тлумачыць, чаму не ўсе ягоныя калегі падтрымалі гэтыя прапановы:
«Трэба тлумачыць, чаму вось гэтую вуліцу ўзялі ды пераназвалі. Хаця раней былі прапановы не пераназываць – з нагоды эканамічных выдаткаў. Мы падлічылі па вуліцы Берсана ўсе выдаткі. Вялікіх выдаткаў там няма, паколькі на ёй мала жылых забудоваў.
А каб сфармаваць думку дэпутатаў, мы дамовіліся з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук правесьці сэмінар з дэпутатамі».
Алег Трусаў сказаў, што ў наступным годзе ў сталіцы, мабыць, зьявіцца вуліца імя Сьцяпана Некрашэвіча:
«Ужо ёсьць папярэдняя згода кіраўніцтва горада. Я ўжо знайшоў агульную мову на вуліцу імя віцэ-прэзыдэнта Акадэміі навук, славутага навукоўца Сьцяпана Некрашэвіча.
А апошняя прапанова, якую я днямі даслаў у гарвыканкам, – адзначыць 200-я ўгодкі Дуніна-Марцінкевіча. Я прашу зрабіць бюст насупраць таго дому, дзе цяпер знаходзіцца гатэль «Эўропа», а на гатэль павесіць шыльду: «Тут быў дом, у якім адбыўся першы спэктакль Дуніна-Марцінкевіча».
ТБМ ушанавала памяць Янкі Брыля, 5.08.2007