Цыганкоў: “9 мільярдаў зьнешняга доўгу – гэта амаль 100 даляраў на кожнага жыхара краіны – наколькі пагражае гэта эканамічным пэрспэктывам краіны? Ці, можа, гэта нармальны, звычайны працэс, бо ўсе пераходныя краіны ў пэўны момант мелі вялікі зьнешні доўг?”
Жаліба: “Маецца такая рыска ў эканоміцы – зьнешняя запазычанасьць эканомікі не павінна перавышаць 60 працэнтаў ад Валавога ўнутранага прадукту (ВУП). Цяпер запазычанасьць Беларусі (і дзяржаўная, і гэтак званая карпаратыўная – банкаў, прадпрыемстваў) складае каля 20 працэнтаў ад ВУП. З гэтага пункту гледжаньня, працэнт ня вельмі высокі – Украіна мае даўгі каля 50 працэнтаў ад ВУП.
Але тэндэнцыя такая – інтэнсіўна растуць выплаты Расеі за энэрганосьбіты, а экспарт беларускі расьце не настолькі высокімі тэмпамі. Адмоўнае сальда гандлёвага балянсу звыш мільярду, яго трэба пакрываць, і гэта таксама робіцца за кошт зьнешніх запазычанасьцяў”.
Цыганкоў: “Тым ня менш, лічба 20 працэнтаў выглядае даволі бясьпечнай. Але, можа, для розных краінаў розныя падыходы, ці яны ўнівэрсальныя для ўсіх? Што ня страшна адным – крытычна для іншых?”
Жаліба: “Так, трэба ўлічваць агульны стан эканомікі. Не сакрэт, што знос асноўных фондаў дасягнуў 80 працэнтаў. Расея закрывае свае рынкі, і па шмат якіх таварных пазыцыях беларусы губляюць канкурэнтаздольнасьць. І гэтыя 20 працэнтаў не такія ўжо і бясьпечныя”.
Цыганкоў: “Зьнешняя запазычанасьць Беларусі – гэта пераважна даўгі прадпрыемстваў і банкаў. Наколькі і кім яна гарантаваная? Калі прадпрыемства збанкрутуе, хто будзе аддаваць доўг за яго?”
Жаліба: “Так, урад не адказвае за абавязкі камэрцыйных банкаў, а банкі – ураду. Але мы ведаем, што найбуйнейшыя беларускія банкі – гэта фактычна банкі зь дзяржаўнай уласнасьцю. І валютныя пазыкі ў нейкай частцы перацякаюць у Нацыянальны Банк.
Фактычна ўжо ідзе распродаж уласнасьці. “Velcоm”, “Мотавела” – тэндэнцыя такая, што давядзецца расплачвацца маёмасьцю. Зьнешнія запазычанасьці давядзецца аддаваць дзецям, унукам – гэта заўсёды небясьпечна для дзяржавы”.