ЖРЭА Савецкага раёну Менску адмовілася працягваць арэнду цэнтральнага офісу партыі БНФ, які разьмешчаны на праспэкце Машэрава, 8.
Папярэдняя дамова на арэнду сканчаецца 31 сакавіка. БНФ арандуе гэты офіс ужо каля 20 гадоў.
У каморы знайшлі падарунак ад Маладога фронту на 10-годзьдзе БНФ. У падрыхтоўцы гэтага падарунка ўдзельнічаў тагачасны маладафронтавец Аляксей Янукевіч і Яўген Скочка.