Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ абскардзіць адмову падоўжыць арэнду


Партыя БНФ мае намер у судзе абскардзіць адмову падоўжыць арэнду офісу ў Менску.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што дакумэнты ў суд плянуецца перадаць 28 сакавіка.

"Такім чынам мы можам выйграць каля двух месяцаў, на працягу якіх будзе праходзіць судовы разбор. Аднак мы ня можам дакладна ведаць, як павядуць сябе ўлады. Ня выключана, што будзе выкарыстаны сілавы варыянт высяленьня з памяшканьня", – лічыць Кастусёў.

Сойм Партыі БНФ, паседжаньне якога адбылося 19 сакавіка, прыняў рэзалюцыю пра сытуацыю з цэнтральным офісам, у якой падкрэсьліваецца, што адмова "ня можа расцэньвацца інакш, як выкананьне палітычнай замовы па зьнішчэньні апошняй "выспы свабоды" ў цэнтры Менску і аднаго з апошніх месцаў публічнай прысутнасьці дэмакратычных сіл у краіне”.

Сойм патрабуе "неадкладна скасаваць палітычна матываванае рашэньне" пра спыненьне арэнды ад 1 красавіка 2011 году.

У рэзалюцыі таксама дэкляруецца "гатовасьць чальцоў Партыі БНФ да правядзеньня бестэрміновай акцыі негвалтоўнага супраціву", калі рашэнне ЖРЭА ня будзе перагледжана.

ЖРЭА Савецкага раёну Менску адмовілася працягваць арэнду цэнтральнага офісу партыі, які разьмешчаны на праспэкце Машэрава, 8.

Папярэдняя дамова на арэнду канчаецца 31 сакавіка. БНФ арандуе гэты офіс ужо каля 20 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG