Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла затрыманьні ў Беларусі журналістаў Уладзімера Лапцэвіча, Алеся Асіпцова і Аляксандра Лашманкіна.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на сайце арганізацыі. Акрамя таго, «Рэпартэры бязь межаў» асудзілі перасьлед журналіста Андрэя Пачобута і рашэньні Вышэйшага гаспадарчага суду па пазовах газэты «Народная воля» і радыёстанцыі «Аўтарадыё».
Як паведамлялася раней, 28 сакавіка пазаштатны карэспандэнт БелаПАН Уладзімер Лапцэвіч, які 25 сакавіка плянаваў асьвятляць у Магілёве акцыю прадстаўнікоў мясцовых дэмсілаў, быў затрыманы і асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне прыняла судзьдзя Ленінскага раёну Магілёва Ірына Ланчава. Лапцэвіч абвінавачаны па двух артыкулах КоАП — супраціў супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства, якое, як вынікае з пратаколу, выяўлялася ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы. Сваёй віны журналіст не прызнаў.
24 сакавіка ў Магілёве да трох сутак арышту быў асуджаны яшчэ адзін журналіст, які супрацоўнічае зь незалежнымі СМІ, Алесь Асіпцоў. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве — адпраўленьні натуральных патрэб у грамадзкім месцы.
Журналіст і праваабаронца Аляксандар Лашманкін быў высаджаны ў Воршы зь цягніка Чалябінск — Берасьце ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Падставай для затрыманьня стаў нібыта ананімны званок у міліцыю пра тое, быццам Лашманкін спрабуе правезьці наркатычныя сродкі.
24 сакавіка судзьдзя Аршанскага суду Іна Кохава прызнала журналіста вінаватым у дробным хуліганстве. Зь міліцэйскага пратаколу вынікала, што пры затрыманьні Лашманкін размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся. Адразу пасьля вынясеньня прысуду Лашманкін абвясьціў галадоўку пратэсту.
28 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў недзяржаўнай газэце «Народная воля» ў задавальненьні пазову да Міністэрства інфармацыі. Выданьне прасіла суд прызнаць несапраўдным папярэджаньне Мінінфарма ад 14 студзеня 2011 году. Папярэджаньне было атрымана за «распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
29 сакавіка ВГС пакінуў у сіле рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня «Аўтарадыё».