У панядзелак грамадзкі абаронца "Народнай волі" юрыст БХК Гары Паганяйла папрасіў суд накіраваць спрэчны артыкул на экспэртызу спэцыялістам Інстытуту журналістыкі БДУ, каб тыя далі ацэнку, да якога жанру адносіцца публікацыя, ці ёсьць яна зваротам ад імя канкрэтнай асобы альбо аўтарскім матэрыялам журналіста. Суд хадайніцтва адхіліў — маўляў, экспэртызу могуць рабіць толькі асобы і ўстановы, якія маюць ліцэнзію, а ў дацэнтаў і прафэсараў ліцэнзіі няма. Пасьля амаль дзьвюх гадзінаў спрэчак бакоў судзьдзя Кацярына Караткевіч вынесла вэрдыкт:
"Суд вырашыў: выдавецкаму прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Народная Воля" ў задавальненьні патрабаваньня аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня № 2 , вынесенага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 14 студзеня 2011 года, адмовіць".
Суд ня стаў разьбірацца ў тонкасьцях журналістыкі, спэцыфіцы жанраў, асаблівасьцях падрыхтоўкі публікацый. На наўпроставае пытаньне, чаму папярэджаньне вынесена толькі "Народнай волі", а за такія ж самыя публікацыі з тымі ж дзейснымі асобамі зь не зарэгістраваных у Беларусі арганізацый дзяржаўным выданьням "Рэспубліка", "Советская Белоруссия" ды іншым Мінінфарм усё даруе, начальнік прававога ўпраўленьня Вікторыя Мялешка адказала:
"Штодня тысячы грамадзянаў парушаюць правілы дарожнага руху, але толькі адзінкі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасьці. Аналягічная сытуацыя і ў нас: Міністэрства інфармацыі ня можа адсочваць усе сродкі масавай інфармацыі".
Галоўны рэдактар "Народнай волі" Ёсіф Cярэдзіч, што да рашэньня Вышэйшага гаспадарчага суду пакінуць папярэджаньне ў сіле, кажа:
"Абсурд. Няма сёньня судоў у нас незалежных, якія б адштурхоўваліся толькі ад заканадаўства. Ну што зробіш? Нават зараз, калі — бачыце? Сонейка сьвеціць. Суд можа прызнаць, што зараз цёмная ноч, і будзе цёмная ноч..."
Карэспандэнтка: "А будзеце абскарджваць?"
"Параімся яшчэ".
Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч некалькі гадоў таму сутыкнуўся з падобнай сытуацыяй: ягонае выданьне аштрафавалі на значную суму за нібыта няпоўны пералік выходных дадзеных. У "Советской Беларуссии", якую спадар Старыкевіч прадэманстраваў у Камітэце дзяржкантролю, былі такія ж няпоўныя выходныя дадзеныя, але на гэта ўвагі таксама не зьвярнулі:
"Даўно ўжо зьявіўся ляканічны афарызм: "Сябрам — усё, ворагам — толькі закон". У нашым выпадку ворагам, то бок апазыцыянэрам, усім тым, хто не падтрымлівае цяперашнюю ўладу, нават закону не прапануюць. У нас існуюць ня тое што падвойныя стандарты, а абсалютна жорсткія ўмовы для незалежнай прэсы і створаныя абсалютна камфортныя ўмовы для праўладных выданьняў".
У панядзелак у Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся паўторны разгляд яшчэ адной падобнай справы: папярэджаньне Мінінфарму абскарджвае "Аўтарадыё". 9 сакавіка суд прызнаў папярэджаньне несапраўдным. Але праз тыдзень касацыйная калегія адмяніла тое рашэньне, і справа перададзеная на новы разгляд у іншым складзе суду.